Свет2424

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам

«Азербайджан адкрыта і публічна заняў русафобскую пазіцыю. І чым раней мы пачнём рыхтавацца да гэтага канфлікту, тым лепш», — у шаленстве праваенны канал WarGonzo.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: Yevgeny Biyatov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 19 ліпеня выступаў на медыяфоруме ў азербайджанскім горадзе Шуша. Там яму задаў пытанне ўкраінскі блогер Дзмітрый Гардон: што б ён мог параіць Украіне і ўкраінцам?

Аліеў заўважыў, што некалькі гадоў таму адказваў на такое пытанне і яго адказ застаецца такім жа.

«Ніколі не пагаджацца на акупацыю. Гэта галоўная парада».

Ён прывёў паралель з Нагорным Карабахам. 

«За гады перамоўнага працэсу, а я ўдзельнічаў у ім з канца 2003 года, за 17 гадоў, было вельмі шмат прапаноў, вельмі шмат сустрэч. Было вельмі шмат меседжаў, што трэба змірыцца з рэаліямі».

Аліеў таксама заявіў на форуме, што яны рыхтуюць дакументы для падачы ў міжнародныя суды наконт авіякатастрофы з азербайджанскім пасажырскім самалётам у снежні 2024 года. Самалёт тады ляцеў у Грозны, але разбіўся ў Казахстане. Улады Азербайджана лічаць, што яго падбіла расійская СПА.

Шэраг z-каналаў пасля заяў Аліева напісалі пра неабходнасць падрыхтоўкі да магчымай вайны з Азербайджанам, звяртае ўвагу «Агентство». Праваенны блогер Аляксей Жываў ацаніў выказванні прэзідэнта Азербайджана як «адкрыта варожыя» і напісаў, што «Каспій можа неўзабаве стаць яшчэ адным тэатрам ваенных дзеянняў».

Канал «Zаписки Vетерана» напісаў, што «Баку імкліва ператвараецца ў філіял НАТА і свядома ідзе па слядах Украіны». 

«Непазбежным» канфлікт з Баку назваў z-блогер Сямён Пегаў (канал WarGonzo). «Азербайджан адкрыта і публічна заняў русафобскую пазіцыю. І чым раней мы пачнём рыхтавацца да гэтага канфлікту, тым лепш», — напісаў Пегаў.

Па словах z-блогера Юрыя Падалякі, Аліеў «прыняў лінію на эскалацыю» і «толькі паказаная яму сіла можа прымусіць яго з яе звярнуць». «Дзяржава Азербайджан для Расіі на сёння не толькі не дружалюбная краіна, але і геапалітычны праціўнік», — напісаў Падаляка. Праваенны блогер заклікаў МЗС Расіі «адыходзіць у бок і даць для пачатку карты ў рукі нашаму МУС, а потым, калі спатрэбіцца, і Міністэрству абароны».

Крызіс у адносінах Расіі і Азербайджана зноў абвастрыўся пасля гібелі двух ураджэнцаў Азербайджана падчас рэйду сілавікоў у Екацярынбургу 27 чэрвеня. Яшчэ восем чалавек пазней былі арыштаваныя.

Каментары24

  • Калалала
    20.07.2025
    Аліеў наш чалавек - цвяроза ставіць расею на месца
  • Типок Вагнерок
    20.07.2025
    Чую, скоро поеду в отпуск на Каспий :)
  • Я разумею, нашых калабарацыяністаў якія мараць пра маскоўскія пенсіі
    20.07.2025
    Кітай вяртае сябе ўсходняю Сібір, і 94-96% Беларусаў за Незалежнасць, гэта афіцыйная статыстыка , яе не цяжка знайсці на БТ і на старонцы БНФ. Я разумею, нашых калабарацыяністаў якія мараць пра маскоўскія пенсіі, балі і французскія булкі , ваш імперскі цягнік ужо далёка за хмарамі імперскіх мар , пра гэта вам нават Лукашэнка кажа. Прыміце РБ (ВКЛ) ў свае сэрца , наша дзяржава (С. Лукашэнка не на доўга з намі) на стагоддзі

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць