Грамадства77

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што ўвечары 15 жніўня па даручэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа яму патэлефанаваў ягоны прадстаўнік Джон Коўл, які разам з Крыстаферам Смітам адказвае за кантакты з беларускім рэжымам.

Аляксандр Лукашэнка паціскае руку Джону Коўлу падчас візіту Кіта Келага ў Мінск 21 чэрвеня 2025 года. Фота прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі

Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, суразмоўцы абмяняліся думкамі адносна перамоў на Алясцы, а Коўл быў вымушаны выслухаць ад Лукашэнкі яшчэ раз усё тое адносна сітуацыі ва Украіне, што ён раней ужо расказваў самому Трампу. 

«Таксама па ініцыятыве амерыканскага боку ў размове абмяркоўвалася тэма двухбаковага беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння і магчымыя сустрэчныя крокі», — гаворыцца ў паведамленні. 

Можна меркаваць, што за гэтымі агульнымі словамі хаваецца абмеркаванне ўмоваў вызвалення чарговай партыі палітвязняў. Джон Коўл непасрэдна ўдзельнічаў у папярэдніх раўндах беларуска-амерыканскіх кантактаў па гэтым пытанні.

Каментары7

  • А на якой мове была размова?
    15.08.2025
    На калабаранцкай ці на нармальным чылавечаскім амерыканскім янзыку??
  • Сябрукі
    16.08.2025
    Filipp, хай яны сябруюць і нават кахаюцца, абы толькі выпусцілі зняволеных !
  • 1
    16.08.2025
    Дзякуй, што патэлефанавалі, дзякуй, што хаця б фармальна абазначылі суб'ектнасць Беларусі!

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць