Грамадства66

«Алімавіч! У нас Пульва!» Мэр беларускага горада пераблытаў назву адзінай ракі, якая праз яго цячэ

У горадзе Высокае Камянецкага раёна (самым заходнім горадзе Беларусі) узнікла гучная гісторыя, звязаная з адзінай мясцовай ракой — Пульвай. Пры размове з мясцовым блогерам кіраўнік гарадскога выканаўчага камітэта Дзмітрый Зайцаў памылкова назваў яе «Лясной». Гэта выклікала бурную рэакцыю жыхароў, піша BGMedia.

Рака Пульва ў 2021 годзе

Відэа інтэрв’ю набрала дзясяткі тысяч праглядаў за некалькі дзён. У каментарыях да яго шмат гараджан выпраўлялі чыноўніка, нагадваючы, што мясцовая рэчка заўсёды называлася Пульвай і іншай назвы не мела.

У каментатараў можна было сустрэць як жарты кшталту: «Алімавіч! У нас Пульва!», так і сур’ёзныя патрабаванні нарэшце заняцца чысткай зарослага рэчышча ракі.

@domashuk река в г. Высокое #каменец #высокое #брестскаяобласть #каменецкийрайон #Брест ♬ оригинальный звук - Владимир Домащук

На відэа блогер акурат і размаўляў з чыноўнікам пра стан ракі. Мясцовыя жыхары абураліся, што рэчышча Пульвы моцна зарасло і адзначалі, што чыноўнікі не робяць абяцаную ачыстку нават падчас суботнікаў, хоць нібыта пра гэта і заяўляюць.

Дзеля вырашэння праблемы каментатары прапаноўвалі прымяніць спецыяльную тэхніку, перакрыць абвадны канал, паставіць дамбу і цалкам ачысціць раку, а простыя суботнікі, маўляў, не даюць эфекту, нават калі падчас іх што і робіцца. Многія адзначалі, што ў рацэ назіраецца масавая гібель рыбы, а наяўная на ёй дамба занядбаная.

Стан Пульвы ў снежні 2021 года. Фота: kamenec.by

Праблему зарослага рэчышча Пульвы ўжо падымалі ў горадзе ў 2021 годзе. Тады мясцовая раёнка пісала, што рэчышча месцамі настолькі вузкае, што яго з берага амаль не відаць. Падкрэслівалася, што чыстка і догляд за ракой патрабуюць немалых фінансавых сродкаў, але можна было б прыцягнуць мясцовых мужчын хоць бы падчас суботнікаў, каб ачысціць берагі ад расліннасці.

Экс-старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагальчук тады тлумачыў, што чыстка ракі залежыць нібыта ад прыцягнення да выканання гэтай задачы асоб, асуджаных на грамадскія работы. І праблема ў тым, што ў 2021 годзе такіх людзей у Высокім, маўляў, не было, хоць яны маглі б стаць вырашальным рэсурсам для прыбірання. 

Скрыншот карты горада Высокае з сайта realt.by

Што да назвы ракі, то не толькі гараджане, але нават любыя карты выразна сведчаць, што ў горадзе Высокае цячэ толькі Пульва — яна дзеліць горад на дзве часткі і ўпадае ў Буг. Рака пад назвай Лясная знаходзіцца значна далей на поўдзень — яна цячэ праз Пружанскі і Камянецкі раёны, але да Высокага не даходзіць.

Такім чынам, Дзмітрый Зайцаў пераблытаў дзве розныя рэкі, якія працякаюць паралельна, але не перасякаюцца. Што дзіўна, таму што чыноўнік не прысланы аднекуль нядаўна, а жыве ў Высокім ужо не менш за два дзясяткі гадоў.

Скрыншот карты Камянецкага і Пружанскага раёнаў з Яндэкс.Картаў

Мясцовыя жыхары адзначаюць, што гэта не проста кур'ёзная геаграфічная памылка. Яны бачаць у ёй сімвал больш глыбокай праблемы: аддаленасці ўладаў ад рэальнага жыцця горада.

Зарослае рэчышча, нявыкананыя работы па ачыстцы і абслугоўванні, адсутнасць увагі да рэальных патрэб жыхароў — усё гэта выклікае абурэнне і недавер да кіраўніцтва горада. Людзі параўноўваюць сітуацыю з класічнымі бюракратычнымі абсурдамі, калі чыноўнікі не ведаюць нават назваў асноўных аб’ектаў горада, якім кіруюць.

Каментары6

  • Чве
    29.08.2025
    Ну, дык, рыбачыць та ён на нармальнай рацэ Лясная.
    Што яны прычапіліся да яго? Хутка ўжо субота, яму на рыбалку хоць можна з'ездзіць, адпачыць у свой законны выхадны, прынамсі.
  • нейкі
    29.08.2025
    Andruś, і слова "мэр", і "люстэрка", і лацінскія літары ў кірылічных словах і наадварот. І шмат чаго.
  • Талмачоу́
    29.08.2025
    рэдакцыя пераблытала Матчыну Мову з трасянкай

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?27

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў8

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?27

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць