Грамадства44

Уладальнікаў замежных ДНЖ і Картаў паляка абавяжуць здаваць адбіткі пальцаў

Савет Міністраў прапанаваў папраўкі ў закон «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі», якія могуць закрануць тысячы грамадзян Беларусі. Імі прадугледжваецца ўвядзенне абавязковай дактыласкопіі — здачы адбіткаў пальцаў — для тых беларусаў, хто атрымаў замежнае грамадзянства ці дазвол на жыхарства за мяжой.

Фота ілюстрацыйнае

Калі законапраект будзе прыняты, людзі павінны будуць праходзіць дактыласкапічную рэгістрацыю пры афармленні ці абмене дакументаў, а таксама пры пастаноўцы на консульскі ўлік за мяжой. Выключэнні зробленыя толькі для дзяцей да 14 гадоў і пажылых людзей, старэйшых за 75 гадоў.

У тэксце законапраекта гаворыцца, што гэтыя палажэнні тычыцца тых, хто:

  • атрымаў грамадзянства іншай дзяржавы;
  • атрымаў дазвол на жыхарства ці іншы дакумент, які дае пэўныя льготы ці перавагі з-за палітычных, рэлігійных поглядаў ці нацыянальнай прыналежнасці;
  • праінфармаваў пра гэта органы ўнутраных спраў або дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі.

Мяркуючы па фармулёўцы, новае правіла можа закрануць і ўладальнікаў «Карты паляка».

Улады патлумачылі, што такая мера неабходная для ўзмацнення кантролю, павышэння бяспекі і больш эфектыўнага выяўлення экстрэмісцкай дзейнасці ці злачынстваў. Фактычна гэта значыць стварэнне больш поўнага рэестру біяметрычных даных тых, хто мае сувязь з Беларуссю, але жыве за яе межамі або мае замежныя дакументы.

На гэты момант праект закона яшчэ абмяркоўваецца. Калі ён уступіць у сілу, новыя правілы стануць абавязковымі для ўсіх асоб, пазначаных у дакуменце.

Каментары4

  • Коновалов
    12.09.2025
    Ужеш откатали Всем. В году этак 2008-ом.
  • <ehfr
    12.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • циник
    12.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць