Здарэнні22

Аўстрыйца падманулі з дапамогай старых беларускіх грошай

Добры ўчынак абышоўся 17‑гадоваму хлопцу з камуны Морбад-Харбах у Ніжняй Аўстрыі стратай сур’ёзнай сумы, піша «Беларусь і свет» са спасылкай на noen.at.

Малады чалавек ехаў 7 верасня па дарозе B37 каля горада Гфёль і заўважыў на паркоўцы BMW з двума мужчынамі побач. Тыя паказалі сігнал, што ім патрэбна дапамога. Калі жыхар Харбаха спыніўся, высветлілася, што ў іх у машыне нібыта скончыўся бензін, а на руках засталіся толькі беларускія купюры.

Мужчыны, меркавана румыны, паказалі аўстрыйцу на сваіх смартфонах фота згаданых банкнот і бягучы абменны курс, папрасіўшы абмяняць грошы з вялікай зніжкай. За 4 500 рублёў малады чалавек павінен быў аддаць 870 еўра, хаця па «афіцыйным курсе» яны нібыта каштавалі больш за 1 100 еўра.

Кіроўца з Харбаха зняў грошы ў банкамата і здзейсніў угоду. У выніку, калі ён паспрабаваў абмяняць рублі назад на еўрапейскую валюту, банк праінфармаваў, што атрыманыя купюры ўжо не з’яўляюцца плацежным сродкам.

Каментары2

  • Ёсік
    17.09.2025
    Як не разглядай, але хлопец зьдзейсьніў абмен без адмысловага дазволу на гэту дзейнасьць. Вось што ўзяло верх - дабрачыннасць, дапамагчы людзям, ці магчымасьць зарабіць?
  • Woodoo Cult
    17.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць