Каментары да артыкула

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

  • Кансерватар
    27.09.2025
    Інтэлігенцыя была хворая на сацыялізм. Таму і не дзіўна што яе зьнішчылі такія самыя сацыялісты-бальшавікі. Назваць такіх людзей элітай нацыі не паварочваецца язык.
  • Жвір
    27.09.2025
    Кансерватар, якія прыкметы хваробы на сацыялізм вы ўбачылі ў канкрэтным прыкладзе ?
  • бабруйчанін
    27.09.2025
    Кансерватар
    Менавіта супраць імперіалізьма каланіалізьма калабрантаў- " канесрватараў" змагаецца Нацыанальна- вызвольныя рухі апріорі яны левые ці сацыалісты ці сацыял- дэмакраты левыя апріорі але ні камуністы інтернацыяналісты- маоісты ад Ірландзіі ..да Індзіі ..
  • Папраўка
    27.09.2025
    Кансерватар, не ўся інтэлігенцыя, частка, напрыклад БХД і яе дзеячы адназначна папярэджвалі перад камунізмам і сацыялізмам.
  • Чорны
    27.09.2025
    Сяргею Ціханоўскаму дайце пачытаць артыкул. А потым кнігу. Каб ён больш не гаварыў, што "нам прыйдзецца сябраваць з расеяй". А яшчэ рознага кшталту бабарыканцам, ды ўсім іншым, хто (з-за сваёй наіўнасьці?) ізноў нас у кіпцюры цяпер ужо Ф.С.Б. цягне.
  • Жвір
    27.09.2025
    Чорны, не сябраваць, дык выбудоўваць неканфрантацыйныя афіцыйныя ствсункі з Расеяй давядзецца й вам, і нават укараінцам, усім. Рознай у ва ўсіх будзе толькі паўза у часе паміж поўным ігнорам і стрыманым прыняцьцем ды супрацоўніцтвам... А на побытавым узроўні будзе ўсё, як бы вас, і мяне таксама, гэта не засмучала.
  • Краiна для жыцьця ад Берасьця да Уладзiвастоку
    27.09.2025
    Чорны, якому Сяргею: таму, якi сказау, што ня будзе цiкавiцца пра 5 год падзей у Беларусi, бо замнога часу трэба, цi таму, якi па-беларуску па складах чытае?!
  • Розніца
    27.09.2025
    Жвір , украінцы выбудоўваюць неканфрантацыйныя афіцыйныя стасункі з Расеяй, ставячы міны і ПВО на мяжы з Расеяй.
    І правільна робяць.
    А Сяргей Ціханоўскі хоча менавіта "сябраваць з Расеяй".
    Дык чым ён у гэтым плане адрозніваецца ад Лукашэнкі?
  • Жвір
    27.09.2025
    Розніца, Саветы, і ўсходні блок, чым толькі не адгароджваліся ад ФРГ, будавалі сьцены, мініравалі. Аднак гандлявалі, супрацоўнічалі, мелі культурніцкія кантакты, і т.д. Ну, уцямілі цяпер ?
  • Вынік
    27.09.2025
    Жвір, у выніку атрымалі Фраў Меркель, Ханса Георга Віка і Шродэра.
    Якія загналі Беларусь у Расею, а Герхард Шрёдер выдвинут в совет директоров "Газпром".
  • Жвір
    27.09.2025
    Вынік , у 50-я, 60-я, 70-я ,80-я ??? Меркель ? Закусываць трэба.
    Аднак гэта ніяк не адмаўляе аднаўленьне стасункаў паміж былымі варагуючымі бакамі, гандлю, навукова-тэхнічнага, супрацоўніцтва.
  • Псыхіятар
    27.09.2025
    Калі я чытаў Аляхновіча, увесь час меў ўражаньне, што аўтар - хворы на паранаідальную шызафрэнію чалавек. Ўсюды агенты, усе за ім сочаць, усе супраць яго, нават сям'я і сябры. Ды й кніга "цяжка" чыталася праз спэцыфічную манеру аповеду. Здаецца мне, што меркаваньне пра псыхічны разлад - недалёка ад праўды.
  • .
    27.09.2025
    Факт забойства Аляхновіча паказвае, што рэальна сачылі перад тым і маглі сачыць і значна раней, у 1930-ыя.
    Вядомы прыклад пра Хэмінгуэя, у якога была паранойя і дэпрэсія, ён лічыў, што ФБР за ім сочыць. Пасля выявілася, што так і было.
    Так што адно (змены ў псіхіцы) не адмаўляе другога (рэальнае сачэнне). І другое можа паўплываць на з'яўленне першага.

    Не блытаць з проста тупымі людзьмі, якія думаюць канспіралогіяй, таму што гэта энергетычна эканомней за крытычнае мышленне.
  • Патолагаанатам
    27.09.2025
    Псыхіятар, а ў чым ён не меў рацыі? Яго біяграфія доказ таго, што за ім сачылі, што савецкай агентуры было дай божа колькі.
  • Жвір
    27.09.2025
    ., Хэмінгуэй таксама разглядаўся пэўнымі сваімі сучасьнікамі, як "думаюы канспіралогіяй", а потым проста хворым,.. а яно не было ні тым і ня іншым... Паасьцярожней ў адзнаках, мяжа вельмі тонкая. Вы ж самі далі прыклад з Хэмінгуэем, як гэта выглядае, і адразу ж скокнулі ў супрацьлеглы бок,.. у кансьпіралёгію...:))
  • .
    27.09.2025
    Мяжа відавочная, калі паглядзець, як разважае чалавек пра пытанні, не звязаныя з уласнай бяспекай (калі ён сапраўды вораг улады).
    Напрыклад, пра тэорыі змоў, патаемныя спружыны палітыцы, агентуру сярод сваіх канкурэнтаў і г.д. Ці патрэбныя яму доказы яго сцвярджэнняў, версій.
  • Жвір
    27.09.2025
    ., а калі зусім не разважае на тыя "індыкатарныя" тэмы, вамі названыя, гэта здымае ўсё пытаньні ? Казаў жа, што мяжа тонкая, навучыцеся сумнявацца.
  • .
    27.09.2025
    А калі ў чалавека глузды на месце, то ў сітуацыі з пастаяннай небяспекай для сябе псіхіка можа не вытрымаць. Пра што я і казаў з самага пачатку, у тым ліку на прыкладзе Хэмінгуэя.
  • Жвір
    27.09.2025
    ., Вы не зразумелі маю заўвагу.
  • .
    27.09.2025
    Так, не зразумеў. Вы разважаеце агульнымі словамі, а там, дзе патрэбны сэнс, пачынаецца мутнае: "а яно не было ні тым і ня іншым", "здымае ўсё пытаньні" і шматкроп'і.
    Затое з павучаннямі ўсё добра.
  • Журналіст
    27.09.2025
    Яшчэ напачатку нулявых гэты твор праходзілі на журфаку БДУ. Цікава, можа Азаронак ды Гладкая паспелі з ім азнаёміцца...
  • Мх
    27.09.2025
    Нарэшце, зрабілі артыкул пра гэтае апавяданне. Чытаць усім беларусам, у першую чаргу эмігрантам за мяжой. Фактычна, гэта апавяданне пра сённяшнюю рэчаіснасць, хоць і напісана пра рэальныя падзеі 20-30-х гадоў ХХ ст.
  • .
    27.09.2025
    "падышоў незнаёмец, выдаўшы сябе за даўняга знаёмца з Менску і лоўка прымусіў самога Аляхновіча дадумаць, дзе і калі яны маглі сутыкацца раней.
    Нядаўна сам трапіўшы ў падобную сітуацыю, пазнаў гэты эпізод з аповесці і спыніў размову — асцярожнасць не будзе лішняй у цяперашняй сітуацыі..."

    Але гэта адзіны падыход зараз узнавіць старыя кантакты, калі не ведаеш дакладна, хто зараз на тым баку (ці не сядзіць, а замест яго карнік), і ён таксама не ведае пра цябе тое ж самае.
    Таму спытацца адзін у аднаго пра нейкі малавядомы факт з агульнага досведу.

    І так, з некаторымі атрымоўваецца, а многія баяцца і спыняюць кантакт.

    Або нехта падкажа лепшыя спосабы?
  • Gorliwy Litwin
    27.09.2025
    У цэлым усё так, але калі і сам Аляхновіч і Ф. Раўбіч абыходзяць маўчаннем , якой была нацысцкая ўлада, хібаў якой сама меней першы а можа і другі стараюцца не заўважаць, дык дазвольце для паўнаты карціны і разумення маштабу безвыходнасці нагадаць і пра яе . І тады жах трэба не памножыць на 2, але хутчэй узвесці ў квадрат. У такой сітуацыі і апынуліся ўсе паслядоўна сумленныя людзі на землях былой Рэчы Паспалітай (і не толькі) ў 1930-40-х гадах. Жахлівы выбар паміж Гітлерам і Сталіным, які ўжо ізноў навісае над усімі сумленнымі людзьмі нашага часу, і ізноў няма ніякай магчымасці гэта прадухіліць. І перажыць гэты час удасца далёка не ўсім.
  • Мх
    27.09.2025
    Gorliwy Litwin , Які "жахлівы выбар"? Пры немцах працягваліся Курапаты? Не! Калі вынесці за дужкі "беларускага народа" яўрэяў, якія сапраўды моцна пацярпелі ад немцаў, для беларусаў фактычна рэпрэсіі спыніліся. Фармаваліся беларускія па сутнасці хай і падкантрольныя немцам органы ўлады, БЦР, (А органы БССР не былі падпарадкаваныя Маскве?). Шмат чуў ад таго пакалення, пакуль былі жывыя, што немцы і дапамагалі ежай, і маглі падвезці ў суседнюю вёску. Бачачы гэта, савецкія партызаны пачалі правакаваць "Хатыні". А каму замінае беларуская дзяржаўнасць, хай і ў фармаце нямецкага пратэктарата, хай і далей ныюць пра "савецкае ўварванне ў Польшчу 17 верасня" (За палякамі жылося заможна), пра "фашыстаў" (камуністы ж для вас гэта святыя людзі. пра іх вы не можаце і дрэннага слова сказаць, "расейская мова - ваш актыў"). Дагэтуль ідэалагічныя нашчадкі камуністаў працягваюць катаваць беларусаў, высылаць з краіны, беларускамоўныя гэта для іх "нацыяналісты" (то бок камуністы тым самым адкрыта пазначаюць, што яны - не беларусы, а прышлыя з Расеі, а мясцовыя ім толькі жыць замінаюць). Аляхновіча забілі не немцы, а савецкая агентура.
  • Часткова так
    27.09.2025
    Gorliwy Litwin , думаецца Аляхновіч бы напісаў і пра немцаў, калі б дажыў да канца. Але сёння мы не мае добрага беларускага твора пра часы нямецкай акупацыі, які б не быў у рэчышчы савецкай цэнзуры і быў пададзены не ад асобы партызана, чырвонаармейца ці пакутных сялян, а ад асобы інтэлігента які спрабаваў выжыць у тых умовах.
  • .
    27.09.2025
    А які зараз жахлівы выбар нібыта ізноў навісае і хто аналаг Гітлера, па-вашаму?
  • Імя
    27.09.2025
    Мх, Беларуская дзяржаўнасць існавала да 1939 г. у сваіх натуральных межах Беларускай і Мінскай губерняў межаў узору пачатку XIX ст. Тое, што было падкантрольнае Польшчы - не Заходняя Беларусь (акрамя подступаў да Полацка). Ніколі да прэтэнзій дзеячоў БНР гэтыя мясціны не былі Беларуссю. Заходняя Беларусь - гэта, пераважна, цяперашняя Мінская вобласць. Пытанне прыналежнасці Панямоння і Павілля - гэта пытанне адносін Польшчы і Літвы. Беларусь тут ніпрычым.
  • Мля
    27.09.2025
    Мх, "для беларусаў рэпрэсіі фактычна спыніліся"? Што ты вярзеш?

    [Зрэдагавана]
  • Анакреон
    27.09.2025
    Часткова так, хватает мемуаров всяких деятелей, которые сотрудничали с фашистами.
  • Olech
    27.09.2025
    Пакажыце гэты артыкул розным анархістам, асабліва аднаму анархісту-сацыёлагу ў Лодзі, якія асадзіліся ў польскіх і літоўскіх скуотах ды на расейскай топяць за сацыялізм, за тое самае знясенне межаў у кантэксце нелегальных мігрантаў, таксама змагаюцца з беларускім нацыяналізмам, а яшчэ таксама як іх дзяды савецкія камуністы абзываюць ворагаў фашыстамі.
  • калі ласка больш Менск/Вільняцэнтрызму : Aнтыімперыялісты , Беларускія паўстанцы
    27.09.2025
    "Аляхновіч стаў «войкаўцам» — адным з многіх, каго ў 1927 годзе пасадзілі ў помсту за тое, што віленскі беларус Барыс Каверда застрэліў у Варшаве савецкага пасла Войкава."

    так што МЫ БЕЛАРУСЫ не памяркоўныя служкі - халуі каланізатараў, а змагары ?

    "Край тэрарыстаў," НН, калі ласка больш Менск/Вільняцэнтрызму : Aнтыімперыялісты , Беларускія паўстанцы ," тэрарысты " мы дзеля ворагаў толькі .
  • Paliašuk
    27.09.2025
    "У кіпцюрох ГПУ" - настольная кніга, бо ў карнікаў змяняецца толькі назва, але не спосаб мыслення і, адпаведна, не метады дзеяння.
  • Прошьян
    27.09.2025
    Эту книгу в своё время даже люди знавшие автора восприняли с большим скепсисом, о чем он сам писал. Вообще, автор был крайне поверхностным, опереточного мышления человеком, не пользовавшимся авторитетом среди большинства знавших его лично людей.
    Для современных неофитов герой, безусловно.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць