Грамадства77

Літва адкрыла пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Пункты пропуску «Меднікі» і «Салечнікі» былі закрытыя вечарам у пятніцу пасля таго, як былі зафіксаваныя метэазонды кантрабандыстаў з Беларусі.

Літва закрыла два пункты пропуску «Меднікі» (з беларускага боку «Каменны Лог») і «Салечнікі» («Беняконі») учора ў 21:40 да 12:00 суботы.

Таксама ўчора вечарам была спынена праца аэрапортаў у Вільні і Коўне.

У абодвух аэрапортах з-за метэазондаў былі адкліканыя, адкладзеныя або не прынятыя 40 рэйсаў. Гэта закранула больш чым 6000 пасажыраў. 10 рэйсаў адклікалі, 14 накіравалі ў іншыя аэрапорты, 16 адклалі. Самалёты накіроўваліся ў Палангу, куды адправілі і аўтобусы па пасажыраў.

Кіраўнік Нацыянальнага крызіснага цэнтра Вільмантас Віткаускас сказаў у інтэрв’ю радыё LRT, што на гэты раз шароў прыляцела прыкладна ў 2—3 разы менш, чым гэта было на пачатку тыдня.

Па яго словах, у паветры было зафіксавана тры, а ўвогуле заўважана чатыры паветраныя шары. «Аднак учора вечарам і на працягу ўсёй ночы хваляванне выклікала тое, што напрамкі, у якіх ляталі паветраныя шары, былі вельмі небяспечнымі — былі закрануты не толькі аэрапорт Вільні, але і аэрапорт Коўна», — сказаў Віткаўскас.

Ён падкрэсліў, што ўлады не разглядалі магчымасці збіваць гэтыя метэазонды. Гэта небяспечны спосаб, які прадстаўляў бы яшчэ большую рызыку для жыхароў, будынкаў і інфраструктуры.

На гэтым тыдні, увечары аўторка, ужо закрываўся аэрапорт Вільні з-за зондаў, а на ноч на сераду два пункты пропуску.

Улады Літвы тады казалі, што разглядаюць магчымасць цалкам закрыць мяжу ў выніку паўтарэння інцыдэнту.

Зараз па стане на 12:00 у «Каменным Логу» знаходзіцца 90 легкавых аўтамабіляў і 15 аўтобусаў, у «Беняконях» — 80 легкавікоў. У абодвух пунктах пропуску — 1590 грузавых аўтамабіляў.

Каментары7

  • Імя
    25.10.2025
    Шарык, навошта беларусам магчымасць выехаць у Еўрасаюз? Сапраўды, таварыш маёр, вам і вашым расейскім сябрам куды прасцей было б, каб усе прыгонныя былі на ланцугу.
  • Акропальскі патрыёт
    25.10.2025
    Дзякуй вялікі Прэзідэнтам Навуседзе і Ціханоўскай за хуткае вырашэнне гэтага складанага кейсу!
  • Хто хацеў
    25.10.2025
    Можна праз Турцыю выехаць, у чом праблемы? Адзін раз білет купіў, і ўсё.

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць