Свет88

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі

«Сёння раніцай мой сябар з ФСБ сказаў: будзь асцярожны, Францыя хоча аб'явіць цябе ў вышук».

Французскія сілавікі звярнуліся да расійскіх спецыялістаў па злачынствах у сферы антыкварыяту ў сувязі з расследаваннем крадзяжу з Луўра. Дэтэктывы цікавіліся асобай грамадзяніна Расіі і Францыі П’ера Маліноўскага, піша ВЧК-ОГПУ.

Маліноўскі з'яўляецца прэзідэнтам Фонду развіцця руска-французскіх гістарычных ініцыятыў, пост віцэ-прэзідэнта якога займала Елізавета Пяскова — дачка прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова.

Сам Пяскоў пастаянна ўдзельнічае ў дзейнасці фонду і сустракаецца з Маліноўскім. Маліноўскі неаднаразова асабіста сустракаўся з Пуціным.

Маліноўскі з'яўляецца галоўным падазраваным у арганізацыі крадзяжу манет і іншых гістарычных каштоўнасцей з музеяў Форт-дэ-ла-Пампэль, Сен-Рэмі і Муніцыпальнага гістарычнага цэнтра. Таксама яго імя ўсплыло і ў сувязі з «крадзяжом стагоддзя» з Луўра. 

Маліноўскі абверг інфармацыю пра тое, што знаходзіцца ў ААЭ. Паводле яго слоў, ён мае грамадзянства РФ, ні ад каго не хаваецца, знаходзіцца ў Маскве і супрацоўнічае з расійскімі спецслужбамі.

«Сябры з ФСБ» нібыта папярэдзілі напярэдадні пра магчымую спробу французскіх уладаў абвясціць яго ў міжнародны вышук.

«Сёння раніцай мой сябар з ФСБ сказаў: будзь асцярожны, Францыя хоча аб'явіць цябе ў вышук», — заявіў Маліноўскі ў гутарцы з ВЧК-ОГПУ.

Ён сцвярджае, што не пакідаў Расію і працягвае займацца праектамі, звязанымі з ваеннай гісторыяй. Па словах Маліноўскага, у Францыі наўмысна звязваюць яго імя з крадзяжом манет у Рэймсе і падзеямі ў Луўры, каб «згадаць Расію ў негатыўным кантэксце».

Маліноўскі расказаў, што расследаванне па справе аб манетах вядзецца і ў Расіі, і што ФСБ працуе над ім ужо восем месяцаў. «Рыхтуецца міжнародны ордар. Ёсць відэа, дзе француз прадае манеты ў Маскве. Я казаў людзям з ФСБ: чаму вы не публікуеце гэтае відэа? Зараз жа ідэальны момант — пасля гісторыі з Луўрам», — сказаў ён ВЧК-ОГПУ.

Маліноўскі заявіў ВЧК-ОГПУ, што ён не мае дачынення да крадзяжу з Луўра. Паводле яго версіі, крадзеж мог быць здзейснены выхадцамі з арабскіх краін, якія пражываюць у Францыі.

«Гэта была група арабаў, па чутках, выхадцы з Алжыра. Такія выпадкі не рэдкасць — у Парыжы ёсць раёны, дзе дзейнічаюць устойлівыя крымінальныя групоўкі. У гісторыі з Луўрам усе ўпэўненыя, што былі памагатыя ўнутры музея», — сказаў ён.

Каментары8

  • Мда
    27.10.2025
    Честно говоря, больше похоже на попытку свалить вину на русских, хотя этнические банды в Париже организовали не они, и церкви во Франции поджигают тоже не они.
    Пусть полиция пройдется по Сен-Дени и прочим арабским гетто.
  • Универсальный рецепт
    27.10.2025
    Не знаешь что делать? Вини во всём русских! На какое-то время сработает.
  • Плюшкі Карлсана
    27.10.2025
    О, якая батоўня нарасла пад гэтай навіной.

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада35

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак6

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»4

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая8

Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»60

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада35

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць