Нейкая суцэльная каша ў хлопца ў галаве, нажаль. Чэрчыль, Лукашэнка, слаўнае мінулае шматпакутнай Беларусі, вучоба ў Расеі. Шкада, што дзеці растуць у такіх псыхапатычных умовах.
user
26.11.2025
Багдан, вероятно, на него слишком сильно повлияло его окружение
Zack
26.11.2025
Багдан, шчыра кажучы, не бачу супрацьпярэчлівасцей у названым вамі. Што такое ў захапленні прыкладамі гістарычных асоб (і тут наўрадці можна абвінавачваць у нейкіх негатыўных сувязях з Беларуссю), жаданні прыносіць карысць Радзіме і атрыманні адукацыі за мяжой (нават і ў Расеі, але ж ці ведаеце вы, як там вучаць і якія "нацыянальныя" думкі сустракаюцца нават у БДУ), наўрадці вы будзеце абвінавачваць ірландца ў тым, што ён навучаецца ў Кембрыджы, бо веды - гэта адно, а як іх скарыстаць - зусім другое, і глядзець трэба, здаецца, менавіта на гэта, бо словы - гэта толькі словы, падабаюцца яны нам ці не.
Так-так
27.11.2025
Багдан, Абы не ў тыктоку хай бы ён рос.
Гэй
26.11.2025
Zack, навучацца ў краіне вар'ятаў і масавых забойцы? Што вы вярзеце!? Вы ў сваім розуме? Якая Англія і Ірляндыя!? Англічане сціралі ў Ірляндыі з твару зямлі цэлыя гарады разам з іх жыхарамі (уключаючы дзяцей)? Англічане адразалі на камеру жывым ірляндскім вайсковым галовы? Ці палавыя органы? Лепш маўчаць, чым такія паралелі прыводзіць!
Алё
26.11.2025
Мінусуючыя, што не так напісана? Праўда не падабаецца? Вашыя дзеці таксама ў гэтых вар'ятаў навучаюцца? Ці "гэта іншае"?
Zack
27.11.2025
Гэй, вы, мабыць, вельмі недаацэньваеце палітыку і канфлікты Вялікай Брытаніі ў дачыненні да Ірляндыі, у той час як па некаторых звестках да паловы жыхароў Ірляндыі былі забіты Кромвелем, чвэрць памерла ад голаду ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Увогуле кажу пра тое, што небяспечна навешваць ярлыкі, бо ў Расейскай імперыі і менавіту ў Санкт-Пецярбургу таксама вучыліся Кастусь Каліноўскі (менавіта на юрфаку), Янка Купала ці Канстанцін Вераніцын, дзейнічалі "Гоман" і "Загляне сонца ў наша ваконца" і інш. Дык што, яны таксама рабілі нешта не так? Ці сваімі справамі яны даказваюць адваротнае?
Доброе утро, Вьетнам
27.11.2025
Гэй, 1965-1973 Уточните какую страну вы хотели назвать.
Гэй
27.11.2025
Zack, вярніцеся з далёкай мінуўшчыны ў гэты самы дзень! Сённяшні дзень! Гэтае вар'яцтва адбываецца тут і зараз! І мы гэта бачым на ўласныя вочы! Хопіць прыкрывацца продкамі і іх нічога-неведаннем (у параўнанні з сучаснай магчымасцю адсочваць усё ледзь не анлайн). ПС. Дарэчы вы так і не адказалі на маё пытанне (пра сваіх дзяцей).
Гэй
27.11.2025
Доброе утро, Вьетнам, гэта вы можаце ўдакладняць што заўгодна і ківаць на каго заўгодна (яшчэ бамбардзіроўкі Сербіі ўзгадайце, не арыгінальнічайце ўжо). Я кажу пра нас, нашых суседзяў (у тым ліку сяброў і сваякоў) і пра дадзены момант.
.
26.11.2025
Ён крут. Прыглядзеўся да спісу кніг - мая павага. Мяркую, яшчэ пачуем пра яго пасля (ў добрым сэнсе). Поспехаў на сваім пуці.
Тутэйшы
26.11.2025
[Рэд. выдалена]
Tom Nugren
26.11.2025
Калі маем такую моладзь , можна ня сумнявацца -- Вялікая Літва Жыве Вечна !
Ы
26.11.2025
Круты чэл! Поспехаў яму ў справах! Заўважыў на фота, якая крутая ў яго байка з цытатай верша пра ткачых. А тое, што пачнецца зараз блабла пра войска і вучобу у Расеі, дык і Бяляцкі выйшаў з саўка і ў чырвонай арміі служыў. Чалавека вызначаюць ягоныя словы і дзеянні, а не жыццёвыя абставіны. Дайце яму шукаць сябе і свой лёс.
Посьпехаў !
26.11.2025
Посьпехаў ! Галоўнае - не абсаромець самога сябе і не зьвяртаць увагі на зайздроснікаў, ісьці да сваіх мэт і ісьці сваім шляхам !
Цягне руса ў Руссью
26.11.2025
Чытаеш пра такіх і разумееш, што пан Белы мае шмат рацыі пішучы пра белых русах.
Хлопча, рабі што можаш!
26.11.2025
Хай ідзе ў ахову нашай Прэзідэнткі Ціханоўскай зараз разам бараніць Беларусь, калі ўжо летувісы пазбавілі нашую лідарку машчымасці спакойна працаваць на нашую карысць.
Байка
26.11.2025
Скажите,если свежий огурец положить в бочку с солёными,он останется свежим? Через 5 лет он с таким же упоением будет рассказывать нам про великую рассию.
Літвін
26.11.2025
Байка, калі белы грыб пакласці ў карзіну з паганкамі, ён застанецца белым грыбам.
Emigrant
27.11.2025
Байка, u jakim universitecie vučyŭsia Kastuś Kalinoŭski?
Гэй
27.11.2025
Emigrant, а ці навучаўся б ён там, калі б паглядзеў відэа з адразаннем галавы жывому чалавеку маскоўскім вайскоўцам? Я не ўпэўнены.
Тутэйшы
26.11.2025
Паважаная НН, я спытаў куды ён выехаў з Беларусі. Навошта выдаляць маё пытанне. Не будзем называць краіну, але з тэкста я разумею: ён у расейскім універсітэце і дапамагае бяздомным жывёлам.
Вольга
26.11.2025
Хлопцу рэспект за пачатковую пазіцыю - але мордаская вайсковая хабза - гэта рэальна не Вэст Пойнт Акадэмі. Бягі. І адстрэльвайся па дарозе. Фінляндыя недалёка.
Paliašuk
26.11.2025
Годны хлопец, хай яму шчасціць. Галоўнае захаваць сябе там, здабыць веды на карысць сабе і Радзіме. Калі што, Канстанцін Сымонавіч таксама ў СПб вучыўся на юрфаку, аднак, маскалём гэта яго не зрабіла.
Zack
26.11.2025
А ці не занадта рэзка напісана ў загалоўку? Гэтае "Выехаў з краіны" успрымаецца ў сучасных абставінах не зусім так, як магло бы. Тут жа размова ідзе пра звычайнае атрыманне адукацыі і прафесійных ведаў, а падумаць можна зусім пра іншае, быццам бы Радзіму чалавек пакінуў на невядомы час, хаця як была Беларусь домам так і застаецца, а веды можна атрымаць шмат дзе, асабліва улічваючы, што сучасная вышэйшая адукацыя ў вялікай меры - самаадукацыя. Скарыстаць жа іх можна дзе заўгодна, бо на добрых юрыдычных факультэтах вучаць не столькі "Букве", колькі "Духу" Права, які ва ўсёй кантынентальнай Еўропе падобны і правая сістэма якой адносіцца да адной сям'і.
Palantin
26.11.2025
И у кабинетных не нашлось средств чтобы дать возможность хлопцу учиться в Польше?
Глупый совет
27.11.2025
Palantin , Вы интересовались рынком труда в стране получения образования?
Андрусь
27.11.2025
Класны чэл. Не пабаяўся выцерці нос вусатаму яго савецкім саюзам. Яшчэ трэба было прыгадаць пра тое, што 2-ую сусветную вайну гэты яго саюз пачаў, але і так пойдзе.
Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны
1965-1973
Уточните какую страну вы хотели назвать.
Прыглядзеўся да спісу кніг - мая павага.
Мяркую, яшчэ пачуем пра яго пасля (ў добрым сэнсе).
Поспехаў на сваім пуці.
Галоўнае - не абсаромець самога сябе і не зьвяртаць увагі на зайздроснікаў, ісьці да сваіх мэт і ісьці сваім шляхам !
Через 5 лет он с таким же упоением будет рассказывать нам про великую рассию.
Вы интересовались рынком труда в стране получения образования?