Грамадства3232

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

У 2022 годзе Захара Аўчыннікава, на той момант 16‑гадовага кадэта Віцебскага кадэцкага вучылішча, запрасілі на сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі са старшакласнікамі і студэнтамі. Яго выступ па-беларуску запомніўся многім і стаў хітом у ютубе. Захар гаварыў пра слаўнае мінулае Беларусі і, хоць моцна хваляваўся, сумленна адказаў на пытанні Лукашэнкі пра Другую сусветную вайну і СССР.

Захар Аўчыннікаў на адкрытым уроку ў 2022 годзе. Скрыншот відэа

Пасля таго выступу хлопцы з іншых дэлегацый падыходзілі паціснуць руку Захару. Шмат беларусаў пісалі яму ў сацсетках.

Калі хлопец вярнуўся дадому пасля таго адкрытага ўроку, то даведаўся пра бяду ў сям'і. У ноч на 1 верасня памёр бацька Захара, які шэсць гадоў змагаўся з анкалогіяй, пісаў блог «Отраженіе».

Хлопец родам з вёскі Дрыгучы Мёрскага раёна. Школьнікам ён захапляўся вайсковай тэматыкай і пасля сёмага класа паступіў у кадэцкае вучылішча. Адным з любімых яго прадметаў была гісторыя.

У адзінаццатым класе хлопец збіраўся стаць адвакатам ці юрыстам. І ад гэтых планаў не адмовіўся.

Захар у 2023 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта на спецыяльнасць «юрыспрудэнцыя».

Фота: «Укантакце»

Але неўзабаве атрымаў павестку ў армію. Таму аформіў акадэмічны адпачынак і ў лістападзе 2023 пайшоў служыць у 103‑ю асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду.

Захар Аўчыннікаў у 2025-м. Фота: інстаграм хлопца

«Каб не расчаравацца ў самім сабе, не падвесці ўсіх, дзякуючы каму я ствараю самога сябе, і каб у канцы сорамна не было, я буду рабіць адно — непахісна ісці наперад да вялікай мэты-мары ў імя вялікай справы служэння тым, каго я люблю, шаную і берагу, дзеля сваёй роднай вялікай і шматпакутнай Беларусі, Братів і ўсяго свету!»

— напісаў Захар у інстаграме ў красавіку 2025 года. 

«А аб пройдзеным шляху скажу так: было ўсякае, ох, якое ўсякае, але так яно і ва ўсіх нас, ды і ці тое яшчэ будзе. Шукаў срэбра, калі выжываў, знайшоў золата, навучыўшыся трохі жыць. Чэрчыль казаў: «Адзінае, што мае значнасць — гэта мужнасць ісці далей!» Толькі ад чалавека, яго волі і духа залежыць, ці стане ён мацнейшым і разумнейшым. Трэба ўсёй душой адчуць і розумам уцяміць, што няма нічога лепшага і пры тым больш адказнага і складанага, чым бескаштоўная магчымасць «ісці дарогай, якую сам сабе абіраеш», што «шчасце і няшчасце самі па сабе не існуюць, а пазнаюцца толькі ў параўнанні» і што нельга ні хвіліны праводзіць марна! (…) Прачытаў 63 кнігі, атрымаў новыя веды і ўменні, аднаўляю і шукаю новыя. У галаве дзясяткі планаў, толькі прашу ў неба сіл для іх ажыццяўлення. Пакуль я дыхаю і сэрца б'ецца, наперад душа мая імкнецца! Хто, калі не мы, зменіць гэты свет?! Ніхто, акрамя нас!» — дзяліўся развагамі хлопец. 

Пасля службы ён вярнуўся ў расійскі ўніверсітэт.

Захар вядзе сацсеткі па-беларуску. У вольны час ён як валанцёр дапамагае бяздомным жывёлам.

Фота: «Укантакце»

Каментары32

  • .
    26.11.2025
    Ён крут.
    Прыглядзеўся да спісу кніг - мая павага.
    Мяркую, яшчэ пачуем пра яго пасля (ў добрым сэнсе).
    Поспехаў на сваім пуці.
  • Тутэйшы
    26.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • user
    26.11.2025
    Багдан, вероятно, на него слишком сильно повлияло его окружение

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць