Грамадства33

Дарадца прэзідэнта Літвы не выключае, што дрон у Беларусь маглі запусціць актывісты

Дарадца прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Марус Чэснулявічус кажа, што ў яго няма дакладнай інфармацыі пра інцыдэнт з дронам, які нібыта ў нядзелю прыляцеў з Літвы ў Гродна і раскідаў там чырвона-белыя сцяжкі, паведамляе LRT.

Ён адзначыў, што Беларусь магла прыдумаць гэтую гісторыю, але не выключыў магчымасці таго, што адпраўляць такі дрон з Літвы сапраўды маглі актывісты.

«Я пакуль не магу даць дакладнай інфармацыі, (…) магчымыя некалькі варыянтаў развіцця падзей», — сказаў Чэснулявічус у аўторак.

«Згодна з гэтай народнай версіяй, якую мы апісалі — «сам сябе б’е, сам крычыць», гэта можа быць правакацыя, арганізаваная імі самімі. Магчыма, якія-небудзь актывісты, гэта таксама нельга выключаць», — дадаў ён.

Дарадца адзначыў, што неабходнае дэталёвае расследаванне інцыдэнту.

Каментары3

  • Неяк так
    02.12.2025
    Быу́ плюшавы дэсант
    Зараз дронавы дэсант
  • Žvir
    02.12.2025
    Aktyvisty-emihranty nia buduć padstaŭliać Lietuvu, padazravać ich budzie biazhłuzda.

    Tut naadvarot, 1)pravakacyja suprać Lietuvy i, adnačasova, 2) pieravod strełak na aktyvistaŭ. Kamu heta vyhadna - dobra viadoma...
  • Міхась
    02.12.2025
    Ня бачу аніякага сэнсу для беларускіх актывістаў рызыкаваць гасцявым статусам у Еўропе. А вось правакацыя - гэта звычайная справа для лукашыстаў. Ці быў дрон сапраўды запушчаны з Літвы - сумняюся, бо запуск дрона з літоўскага памежжа выпадковымі асобамі - гэта даволі рызыкоўная аперацыя. І калі б лукашысты вырашылі запускать дрон з Літвы - яны б абавязкова заснялі ягоны палёт на відэа накшталт таго, як гэта было зроблена пад час "замаху" на Азаронка. Хутчэй за ўсё, тый дрон - гэта трафей с расейска-ўкраінскага фронту.

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць