Музыка99

«Яндэкс Музыка» праз цэнзуру выдаліла альбом Leibonik. Гурт знайшоў выйсце ў стылі «белых плямаў»

Расійскаму стрымінгу не спадабаўся трэк «Грамадзянін» з жорсткімі пажаданнямі расійскім вайскоўцам.

Сяргей Башлыкевіч

Папулярны ў Беларусі стрымінг «Яндэкс Музыка» выдаліў альбом «Там» гурта Leibonik. Прычым зрабіў гэта праз цэнзуру.

«Напрыканцы вясны «Яндэкс Музыка» (самы папулярны ў Беларусі стрымінг) без папярэджання выдаліў песню HRAMADZIANIN, а разам з ёй і ўвесь альбом TAM», — расказаў у інстаграме лідар гурта Сяргей Башлыкевіч.

Музыка знайшоў элегантнае выйсце з сітуацыі ў стылі газет з белымі плямамі. Ён замяніў «Грамадзяніна» на трэк «Нема». Гэта інструментальная версія песні, якая не спадабалася цэнзарам. Так што кожны зможа праспяваць яе ў фармаце караоке.

«Спачатку я думаў проста прыбраць песню з альбома ці троху выправіць тэкст, але ўсё ж песня без словаў будзе гучаць больш красамоўна. І таму для «Яндэкс Музыкі» альбом TAM перазаліваецца ў рэдакцыі TUT — дзе на месца «Грамадзяніна» становіцца флейта NEMA», — піша Башлыкевіч.

@nashaniva «Напрыканцы вясны без папярэджання выдалілі песню HRAMADZIANIN, а разам з ёй і ўвесь альбом TAM», — расказаў лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч. Але музыка знайшоў элегантнае выйсце з сітуацыі ў стылі газет з белымі плямамі #яндексмузыка #беларусь #нашаніва #жывебеларусь #беларускітыкток ♬ Hramadzianin - Leibonik

Што магло не спадабацца «Яндэкс Музыцы»? Цалкам магчыма, пажаданні расійскім вайскоўцам, якія ўварваліся ва Украіну. Адзін з куплетаў трэка «Грамадзянін» гучыць так:

«Хто на Кіеў у БТРы едзе ўночы
Хай вернецца ў Растоў, але не вернуцца вочы
Хай хлопец заўральскі абдыме дома мамку
А ногі хай пакіне пад Сумамі ў танку
Хай збіты пад Харкавым у верталёце
Калі зможа, напіша: Абгарэў на рабоце
Хай Чорнае мора каскамі пазасыпе
Астраханскага духа ў самым поўным экіпе».

Каментары9

  • Пытанне
    07.12.2025
    А навошта публікавацца на расейскіх стрымінгах? Хай далей слухаюць свае валенки.
  • Мир это война
    07.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • путник
    07.12.2025
    Пытанне, в рб многие пользуются яндекс музыкой

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць