Грамадства66

Ціханоўская: Беларусы не здаліся

Святлану Ціханоўскую ў інтэрв'ю SBS Russian спыталі, ці застаўся супраціў у Беларусі і пра ролю беларусаў у вайне Расіі супраць Украіны.

Фота: Офіс Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская запэўнівае, што беларускі супраціў, беларускі дэмакратычны рух — гэта не толькі палітычная дыпламатыя за мяжой.

«Гэта штодзённая праца смелых людзей унутры краіны, бо менавіта яны складаюць касцяк нашага супраціву. Сёння рух гарызантальны і дэцэнтралізаваны. У краіне немагчыма адкрыта пратэставаць, таму супраціў прыняў іншыя формы. Беларускія партызаны, кіберактывісты, валанцёры, журналісты — усе мы робім адну агульную справу. Наша незалежнасць пад пагрозай, свабода пад пагрозай. І любы акт салідарнасці паказвае: нават пад поўным кантролем дыктатуры беларусы не здаліся», — кажа яна.

Ціханоўская згадала, што з першых дзён вайны беларусы паказвалі, што яны не саўдзельнікі агрэсіі, а яе праціўнікі.

«Менавіта беларускія партызаны і кіберактывісты ў 2022 годзе запаволілі перакідку расійскіх войскаў і тэхнікі па нашай тэрыторыі. Гэта быў акт грамадзянскай мужнасці — асабліва пасля двух гадоў жорсткіх рэпрэсій», — кажа яна.

Ціханоўская дадае, што і зараз людзі ў Беларусі працуюць у падполлі — хтосьці вядзе інфармацыйны супраціў, хтосьці дапамагае сем'ям палітвязняў, хтосьці дакументуе злачынствы рэжыму і расійскіх вайскоўцаў. «І я хачу падкрэсліць, што гэта ўсё ж такі акт мужнасці, бо за любы супраціў, за любую салідарнасць з палітвязнямі людзей могуць пасадзіць у турму на гады і гады. Гэта не месяцы і дні, гэта пяць, 10, 15 гадоў», — падкрэслівае яна.

Каментары6

  • Мудрая Масква
    17.12.2025
    Вопрос, дэ-юрэ Лукашэнкаў, дэ-факта Пуцінаў.
  • Стома
    17.12.2025
    Колькі вусатых ботаў у кожным каменце. З вамі ўжо нецікава.
  • Маша і Віця
    17.12.2025
    Хопіць казаць ад імя беларусаў. Іншыя таксама хочуць.

Цяпер чытаюць

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года3

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

«Стаўленне на найвышэйшым узроўні». Як былыя ўдзельнікі «СВА» адпачываюць у беларускіх санаторыях6

У Варшаве праходзіць развітанне з Мікітам Мелказёравым8

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года5

Нацбанк прэзентаваў квадратную, прамавугольную манету і манету дзіўнай формы1

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна11

На картках Беларусбанка могуць некарэктна адлюстроўвацца балансы

Аднойчы за Беларусь на Алімпіядзе выступаў Канстанцін Каліноўскі

У 2025 годзе ў Беларусі загінула 106 дзяцей

Сына аўтара «Спутніка» прызналі ўдзельнікам экстрэмісцкага фармавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года3

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць