Грамадства

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу, які з 1997 года ўзначальваў Вярхоўны Суд Беларусі, і надалей дзяліцца сваім досведам і ведамі ў інтарэсах развіцця прававой сферы ў краіне. Пра гэта ён заявіў на УНС, піша БелТА.

«Я толькі адно вельмі хацеў бы, каб новы чалавек на гэтай пасадзе ўзяў ад вас усё найлепшае. Але, самае галоўнае, мы яшчэ з вамі пагаворым, каб вы не адыходзілі далёка ад Вярхоўнага суда, — сказаў Лукашэнка

— У вас заўсёды было сваё меркаванне. Вы не толькі практык, але і добры тэарэтык. І мы заўсёды звярталіся да вас, калі трэба было вырашыць тую ці іншую праблему, што датычылася не толькі судоў, але і права ў нашай краіне. Вялікі вам дзякуй. Мы будзем рабіць усё для таго, каб вы не згубіліся ў нашым грамадстве. Будзем заўсёды абапірацца на ваш досвед і веды».

Сёння старшынёй Вярхоўнага суда прызначылі генпракурора Андрэя Шведа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне25

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху4

У Мінску на скрыжаванні Брэсцкай і Кіжаватава машына збіла двух дзяцей ВІДЭА5

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G2

У Барысаве піраман падпальваў будынкі дзеля забавы1

«Трава твая, а пясок дзяржаўны!» Беларусы абураныя штрафамі за «крадзеж» пяску14

У ЗША суд спыніў будаўніцтва ініцыяванай Трампам новай бальнай залы ў Белым доме2

У Вілейскім раёне старую вясковую хату ператварылі ў творчую прастору2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне25

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць