Нерухомасць22

Да $2000 за метр, і гэта не Мінск. Што за новабудоўля ў Брэсце, праз якую спрачаюцца гараджане?

«Дом на Машэрава» стаў прадметам абмеркавання сярод жыхароў Брэста з некалькіх прычын: высокі (па сутнасці, мінскі) кошт метра, які даходзіць амаль да $2000, а таксама скандал са знойдзенымі ў працэсе будоўлі пахаваннямі вязняў гета. Якім аб’ект атрымаўся ў выніку, піша Onliner.

Першапачаткова на ласым з пункту гледжання інвестыцый участку ў самым цэнтры Брэста гаспадарыў іншы забудоўшчык, а пабудаваць ён меў намер жылы комплекс «Прыбужскі квартал». Аднайменная старонка ў Instagram з’явілася яшчэ ў 2018 годзе.

Ранейшы забудоўнік і не думаў адмаўляцца ад сваіх планаў. Работы на пляцоўцы вяліся, але рэзка спыніліся ў 2019 годзе праз страшную знаходку.

Выявілася, што дзесяцігоддзямі ў гэтай зямлі ляжалі парэшткі 1214 чалавек. Рэч у тым, што ў гады вайны тут знаходзілася гета, дзе ўтрымлівалася ад 20 да 27 тысяч яўрэяў.

«Калі пачыналіся будаўнічыя работы, мы меркавалі, што тут могуць ляжаць парэшткі вязняў гета. І гэтае пытанне асобна абмяркоўвалася з забудоўшчыкам. Але ніхто і выказаць здагадку не мог, што іх будзе так шмат», — так каментаваў сітуацыю тагачасны старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Пасля гэтага да працы прыступілі байцы 52‑га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны, якія паднялі і перапахавалі парэшткі. Будаўніцтва прыпынілася, і ўлады скасавалі інвестдамову з забудоўшчыкам.

Праз некаторы час пляцоўку зноў выстаўлялі на аўкцыён. Новым пакупніком стала кампанія «АйранІнвестПраект».

— Гэты аб’ект мы набылі праз аўкцыён, які праводзіў Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт, — расказвае кіраўніца праекта Алена. — Аўкцыён прайшоў 22 лютага 2022 года. Калі мы набылі пляц, на ім ужо размяшчалася незавершаная некансерваваная пабудова ў выглядзе фундамента. То-бок габарыты, параметры дома ўжо былі зададзеныя. Гісторыі з парэшткамі наша кампанія не закранула — усё было абследавана і перапахавана да нас.

Неакласіка і стылізацыя пад гістарычную забудову

У верасні 2025‑га дом быў здадзены ў эксплуатацыю. Новабудоўля пакуль стаіць неабжытай, але продажы ўжо адкрытыя.

Маналітна-каркасны дом на праспекце Машэрава, 58 атрымаўся невысокім — усяго чатыры паверхі плюс мансарда. У чатырох секцыях размясцілі 93 кватэры.

Дваровая тэрыторыя закрытая. Двор атрымаўся нетыпова вялікім для цэнтра горада: яго разнастаілі газонамі, альтанкамі, велапаркоўкай, зонай для варкаўту і дзіцячай пляцоўкай. Для жыльцоў прадугледжана 60 парковачных месцаў пад шлагбаўмам. Кошт аднаго машына-месца — $5500.

Планіроўкі і цэны

Варыянтаў планіровак мноства: ёсць як кампактныя студыі плошчай 36,6 кв. м, так і прасторныя чатырохпакаёўкі плошчай 119,10 «квадрата».

— Каля 30% кватэр у доме ўжо выкуплена, — адзначае Міхаіл, маркетолаг кампаніі. — Сярод пакупнікоў ёсць як жыхары Брэста, так і мінчане.

Самае цікавае — цэны. Яны тут зусім як у Мінску. Студыі: ад $1900 за квадратны метр. Еўрадвойкі: ад $1850 за метр. 3– і 4-пакаёвыя: ад $1650 за метр.

Напрыклад, кватэру плошчай 106,9 «квадрата» можна купіць за $176 385. Самая маленькая студыя каштавацьме прыкладна $80 000.

У кампаніі падкрэсліваюць, што цяпер у гістарычным цэнтры Брэста наогул няма іншых прапаноў новабудоўляў. Брэст вядомы тым, што здымныя кватэры тут даволі дарагія з-за блізкасці мяжы і цікавасці турыстаў (у тым ліку расіян) да Брэсцкай цытадэлі і Белавежскай пушчы. Кошт арэнды можа дасягаць 400 рублёў за дзень.

Каментары2

  • US
    21.12.2025
    Калі не браць дарагія Нью Йорк, Каліфорнію то ў ЗША дзешавей атрымаецца жыллё падобнага тыпу. 1 бедрум як у нас дзьвух пакаёўка каля 120 тысяч каштуе дзесь ў Техасе напрыклад.
  • Імя
    22.12.2025
    Омг, як жа брыдка выглядае… Хоць фатограф відавочна намагаўся выставіць у найлепшым свеце.

    Асобна “спадабаліся" пад'ездныя дзьверы ў дол, што адчыняюцца навонкі: раніцай выходзіш -- заразом снег адграбаецца!

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША ўпершыню за 46 гадоў выйгралі хакейны турнір Алімпіяды5

У які дзень самыя танныя авіяквіткі4

Украінскія войскі паведамілі пра ўдалы контрнаступ на поўдні2

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў2

Спартыўны каментатар на Алімпіядзе трапіў у скандал з-за выказвання пра фігурыстку21

Яшчэ адзін кавалачак «беларускай Антарктыды» заўважылі на Міншчыне

TikTok заблакаваў канал Азаронка20

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі9

На аэрадроме ў Арлоўскай вобласці ўкраінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць