Свет11

У Салечніках затрымалі беларуса з цыгарэтамі на 217 тысяч еўра

Мужчына спрабаваў увезці ў Літву больш амаль 42 тысячы пачак.

24 снежня на дарожным посце ў Салечніках затрымалі грамадзяніна Беларусі. Пры перасячэнні граніцы ён заявіў, што не вязе нічога забароненага і едзе на працу. 

Аднак калі мытнікі праверылі машыну з дапамогай сістэмы рэнтгену, у столі, падлозе і сценах аўтамабіля была знойдзеная кантрабанда, піша LRT.

Усяго ў мікрааўтобусе знайшлі 41 900 пачак вырабленых у Беларусі цыгарэт «NZ Gold», кошт якіх складае больш за 217 тысяч еўра.

Аўтамабіль і нелегальныя тытунёвыя вырабы былі затрыманыя, распачата дасудовае расследаванне паводле факту кантрабанды. Кіроўцу прызначылі меру стрымання — канфіскацыю дакументаў і падпіску аб нявыездзе.

Каментары1

  • Цвічок
    03.01.2026
    вы называеце Салечнікі, а мясцовыя жыхары - Шальчынікі. У мяне была такая гісторыя з гэтым гарадком. Разлічваюся на кассе у Вільні: Лаба дена! я паўтараю: Лаба дена. А у канцы разліку па беларуску кажу: добра, дзякуй вялікі! А мне касірка кажа у адказ: "а я умею трохі па беларуску, я сама літоўка з (назвала нейкую назву дзе яна нарадзілася) , а мож муж з Шальчынікаў. А там (у Шальчыніках) так гавораць як вы. І муж вучыць дзяцей па беларуску.., мы суседзі.." Трохі так пагаварылі. Прыемна было

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка6

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць