Свет1616

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура

Прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Левіт прыцягнула ўвагу сусветнай супольнасці да дэталяў аперацыі па захопе венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура. Яна распаўсюдзіла інтэрв'ю з відавочцам — ахоўнікам базы ў Каракасе, які сцвярджае, што амерыканскі спецназ прымяніў невядомую раней зброю.

Фота: XNY / Star Max / GC Images

Паводле слоў ананімнага сведкі, аперацыя спецпадраздзялення «Дэльта» выглядала як сцэнарый навукова-фантастычнага фільма.

Перад пачаткам атакі на базе раптоўна адключыліся ўсе радары і сістэмы сачэння. У небе з’явіліся роі дронаў і ўсяго восем верталётаў, з якіх дэсантаваліся каля 20 байцоў.

Ахоўнік апісаў дзеянні спецназа як «масакру»: 20 чалавек нібыта ліквідавалі сотні венесуэльскіх сілавікоў без страт са свайго боку.

Самым рэзанансным стала апісанне прымянення таямнічай тэхналогіі, якая паралізавала абаронцаў базы.

«Гэта было падобна на вельмі інтэнсіўную гукавую хвалю. Раптам я адчуў, нібы мая галава выбухае знутры. У нас усіх пайшла кроў з носа. Некаторых ванітавала крывёй. Мы ўпалі на зямлю і не маглі нават устаць», — распавёў відавочца.

3 студзеня спецназ ЗША па загадзе Дональда Трампа захапіў Мадура ў Каракасе і вывез яго ў Нью-Ёрк для суда.

Афіцыйны Пентагон пакуль устрымліваецца ад каментароў, а прадстаўніца Белага дома не ўдакладніла, ці з'яўляецца яе рэпост афіцыйным прызнаннем існавання гэтай зброі.

Каментары16

  • Андрусь
    12.01.2026
    Што Масква. Што Вашынгтон. Метады тыя ж самыя. Чарговы "гішпанскі дыспетчар" бярэ ў рот дыктатарскую дудку і падпявае.
  • 12.01.2026
    А у Крыму з чатырох бакоў акіян .
  • Гоша
    12.01.2026
    LRAD гэта называецца.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць