Свет7979

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Аперацыя суправаджалася ўдарамі па ўстаноўках СПА Венесуэлы і вайсковых аб'ектах.

«Злучаныя Штаты Амерыкі паспяхова правялі маштабны ўдар па Венесуэле і яе лідарах. Прэзідэнт Мадура разам са сваёй жонкай быў затрыманы і вывезены з краіны. Аперацыя была праведзена ў каардынацыі з праваахоўнымі органамі ЗША. Падрабязнасці будуць паведамленыя пазней. Сёння аб 11‑й гадзіне раніцы ў Мар-а-Лага адбудзецца прэс-канферэнцыя», — напісаў Трамп у сацсетках.

Як паведамляе CBS News, Мадура быў захоплены элітным падраздзяленнем спецыяльнага прызначэння «Дэльта». Аперацыя суправаджалася ўдарамі па ўстаноўках СПА Венесуэлы і вайсковых аб'ектах.

Пазней CNN паведаміла, што Мадуру з жонкай схапілі проста ў спальні. «Пару захапілі сярод ночы, калі яны спалі», — кажуць крыніцы выдання.

63‑гадовы Нікалас Мадура ўзначальваў Венесуэлу з 2013 года. Захад не прызнаваў вынікі выбараў, згодна з якімі ён пераабіраўся на новыя тэрміны.

Каментары79

  • Ахаха
    03.01.2026
    Отличная новость! В Дроздуны значит не попал!!!
  • Gust
    03.01.2026
    Парадаваў Трамп народ Венесуэлы
  • Пу-ло
    03.01.2026
    Неправільно ---- надо было за 3 дня!!!!

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны16

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца

Украінку, якую асудзілі ў Беларусі па крымінальнай справе, абмянялі на дзвюх грамадзянак Расіі2

Улады Венгрыі перадалі Украіне раней затрыманых інкасатараў4

Хто трапіў у іранскую школу па суседстве з базай КВІР? Вось што пра трагедыю кажуць эксперты32

У Белым доме правялі малебен за Трампа16

Брытні Спірс затрымалі за кіраванне ў нецвярозым стане3

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую пераарыштавалі на выхадзе з калоніі, урэшце вызвалілі ў зале суда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны16

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць