Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, ужо былую міністарку працы і сацыяльнай абароны Наталлю Паўлючэнку адправілі ў Савет Рэспублікі.

Наталля Паўлючэнка. Фота: БелТА
Раней кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты паведамляў, што кандыдатура Паўлючэнкі прапануецца ў Савет Рэспублікі для працы старшынёй адпаведнай камісіі па сацыяльных пытаннях.
Наталля Паўлючэнка працавала на пасадзе міністаркі толькі паўтара гады, з 13 чэрвеня 2024 года. Цяпер яе замяніў Андрэй Лабовіч.
Каментары