Нерухомасць2525

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

«Я атрымала ўжо 20 адназначных адмоваў», — падзялілася болем у Threads расіянка.

Няміга. Фота: AP Photo Pavel Bednyakov

«Беларусь. Мінск. Я ўжо ў роспачы. Мы — пара, малады чалавек з расійскім пашпартам, шукаем кватэру для арэнды. Бюджэт — 300—350 даляраў у месяц. З дамовай найму (нікога рэгістраваць у жыллі не трэба, патрэбна толькі дамова — я тэлефанавала ў АГіМ і ўдакладняла). Я ўжо атрымала 20 адназначных адмоў ад людзей, якія здаюць кватэры: як толькі чуюць пра Расію — дык усё…

Але я не разумею, у чым праблема… Я проста хачу жыць спакойна, плаціць вам грошы за арэнду і працаваць.

Веру ў сілу Threads», — напісала дзяўчына.

У каментарах яна растлумачыла, што сама ўжо 10 гадоў жыве ў Гомелі і паспела прывязацца да Беларусі. Яе малады чалавек нядаўна атрымаў працоўны кантракт у Мінску, і пара плануе жыць менавіта там. Але ж пошук нерухомасці ператварыўся ў сапраўдны квэст.

Да допісу беларусы паставіліся скептычна. Некаторыя напісалі, што з цяперашнімі цэнамі любому чалавеку будзе складана знайсці кватэру ў беларускай сталіцы за 300-350. Расіянцы раілі падняць бюджэт хаця б на 100 даляраў, а лепей — больш.

Адна з жанчын, якая здае кватэру, у каментарах адзначыла, што асабіста яе засмуціла б у іх гісторыі адсутнасць штампа ў пашпарце. Бо яна ўжо сутыкнулася з сітуацыяй, калі пара пасварылася праз некалькі месяцаў пасля падпісання дамовы арэнды, і хлопец з’ехаў, а даходу адной дзяўчыны не хапала на аплату кватэры. У выніку для гаспадыні гэта скончылася некалькімі месяцамі матання нерваў. Кажа, цяпер прынцыпова здае толькі людзям, якія афіцыйна ў шлюбе.

Шмат хто напісаў, што цалкам можна зразумець беларусаў, якія не хочуць здаваць уласную нерухомасць замежнікам. Бо былі ўжо выпадкі, калі нядобрасумленныя арандатары проста з'язджалі, паленаваўшыся афіцыйна скасаваць дамову. У такіх сітуацыях уладальніку кватэры часам прыходзіцца звяртацца ў суд. Бо пакуль дамова не скасавана, чалавеку неабходна плаціць падатак за здачу кватэры, якая фактычна прастойвае — пераздаць яе афіцыйна новаму чалавеку амаль немагчыма.

Плюс неабходна памятаць пра тое, што беларусы абавязаны паведамляць МУС пра замежнікаў, якім здаюць кватэры. Арэндадаўцам, якія гэта не робяць, пагражае штраф.

Таму расіянцы раілі са старту прапаноўваць гаспадарам кватэры перадаплату за 3‑5 месяцаў, каб супакоіць тых.

Але ж, канечне, былі ў каментарыях і тыя, хто шчыра прызнаваўся, што не стаў бы здаваць менавіта грамадзянам Расіі, бо не вельмі хоча бачыць іх у Беларусі ў прынцыпе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары25

  • Ага
    29.01.2026
    У чым жа прычына, хммм... мабыць аж 260 еўра ў месяц? I гэтая шчасце яшчэ i па афiцыйнаму дагавору! Не? Ну вядома ж не! На самой справе, беларусы - гэта аславяненыя балты (ўсе гэта ведаюць), а такi горды народ анiколi драпежным лапцяносцам з ўсходу кватэру не здасi!
  • Штамп
    29.01.2026
    Дзе камэнтары Астапені з Чэпман Хаюса і таго даследчыка-сацыёляга, што ў тэлеграме нейкую трасцу паублікуе для заходніх партнэраў?
  • Грошы ня пахнуць!
    29.01.2026
    Хтосці за гранты спрадае радзіму, хтосці бярэ грошы ў расейцаў за арэнду. Якая розніца? Бяры - ды данаць Украіне.

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць