Улада1616

Новы накат «Газпрома» на Беларусь

«Беларусь плаціць за газ не па кантрактнай цане, а па цане, якую рэспубліка сама для сябе вызначыла ў аднабаковым парадку».

Беларусь недаплачвае за расейскі газ, доўг рэспублікі ўжо складае амаль $ 200 млн, а да канца года можа дасягнуць $ 600 млн. Справа ў тым, што рэспубліка плаціць за «блакітнае паліва» цану, якая падабаецца ёй самой. Па словах экспертаў, прымусіць Аляксандра Лукашэнку адумацца могуць толькі сур’ёзныя эканамічныя санкцыі.

Доўг Беларусі за расійскі газ працягвае расці. Гэта адбываецца з-за таго, што Беларусь плаціць за газ не па кантрактнай цане, а па цане, якую рэспубліка сама для сябе вызначыла ў аднабаковым парадку, распавёў афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў. За студзень — сакавік гэтага года запазычанасць беларускага боку вырасла да $ 137 млн.

«Сёння быў чарговы плацеж, доўг узрос яшчэ на $ 55 млн — да $ 192 млн», — паведаміў у пятніцу Купрыянаў.

У першым квартале вызначаная цана расійскага газу для Беларусі складала $ 168,7 за 1 тыс. кубаметраў, у другім яна вырасла да $ 184. Аднак беларускі бок з першага квартала плаціць па сярэднегадавым кошце мінулага года — $ 150 за 1 тыс. кубоў. Менавіта такую цану рэспубліка прасіла захаваць для яе і на першы квартал 2010 года, але Расія на гэта не пайшла.

«Мы вельмі заклапочаныя сітуацыяй, што складваецца», — заявіў прадстаўнік «Газпрома».

«Газпром» можа абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь, калі яна не верне запазычанасць перад манапалістам у памеры 137 млн. даляраў, паведамляюць расійскія «Ведомости» са спасылкай на крыніцы, блізкія да газавага канцэрна.

Каментары16

Цяпер чытаюць

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац5

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны2

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі19

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

Беларусы пікетавалі пасольства Германіі ў Вільні, патрабуючы пакарання для садыста Шынвізэ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац5

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць