Грамадства11

На трасе Брэст — Маларыта плануюць адкрыць карчму з кальянам, дыскатэкамі і кутком-музеем Вялікай Айчыннай вайны

На скрыжаванні дарог Брэст — Маларыта — Кобрын у будынку былога паста ДАІ ў найбліжэйшыя месяцы плануюць адкрыць карчму «Мандарынавая гусь», паведамляе @BGazeta.

Праект анансаваў праўладны блогер ПалВаныч з Кобрына. Паводле яго, гэта добрая навіна не толькі для жыхароў Маларыты. Установа будзе спалучаць бар, дыскатэкі і кальян з кутком-музеем Вялікай Айчыннай вайны.

Менавіта такая канцэпцыя выклікала крытыку ў часткі беларусаў. Некаторыя лічаць, што фармат з алкаголем і забаўляльнымі імпрэзамі дрэнна сумяшчаецца з ваеннай тэматыкай, а сама ўстанова можа не праіснаваць доўга.

Паводле блогера, на першым паверсе размесцяцца барная стойка, столікі і тэлевізар. На другім паверсе арганізуюць «невялікі куток музея ВАВ», дзе плануюць праводзіць сустрэчы з ветэранамі, якія могуць распавядаць пра вайну.

У відэа блогер паразмаўляў з уладальніцай будучай карчмы Інай. Яна адзначыла, што ідэя адкрыцця з’явілася пад уплывам сям’і з Расіі.

«Ініцыятыва прыйшла з Расійскай Федэрацыі. Назва таксама адтуль, гэта любімая назва ўстановы маіх дзяцей, дзе мы адпачываем. Вось і вырашылі ўвасобіць гэта ў нашу мару, адкрыць тут», — распавяла Іна.

Паводле яе, установа будзе разлічаная на адпачынак і сустрэчы людзей 40+, а ў VIP-зале з’явіцца кальян.

«Уваход там будзе платны. Адпаведна, і абслугоўванне будзе зусім іншым. Будзе посуд, звязаны з Вялікай Айчыннай вайной. Думаю, спадабаецца. Спадзяюся, у першую чаргу, маларытчане падтрымаюць нашу ініцыятыву. Прыедуць, паглядзяць, будуць адпачываць».

Каментары1

  • Ёсік
    25.02.2026
    Мала камусьці той вайны. Толькі так народ можна трымаць пад кантролем. А калі сканае той, у каго тата на вайне загінуў, што будзеце сьпяваць народцу?

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі21

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі21

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць