Свет44

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 

Пентагон рыхтуецца да магчымага моцнага ўдару па Іране, калі дыпламатычныя намаганні па вырашэнні канфлікту не прынясуць выніку, асабліва калі не будзе разблакаваны Армузскі праліў. Амерыканскія вайскоўцы распрацоўваюць некалькі сцэнарыяў «рашучага ўдару», якія ўключаюць высадку войскаў і масавыя бамбаванні, расказалі выданню Axios два амерыканскія чыноўнікі і яшчэ дзве асобы, знаёмыя з сітуацыяй.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Majid Saeedi/Getty Images

Паводле сведчання крыніц, распрацоўваюцца чатыры асноўныя варыянты «рашучых дзеянняў»:

  • высадка на востраў Харк, галоўны цэнтр нафтапрадуктавага экспарту Ірана, або яго блакада;
  • высадка на востраў Ларак, важны для кантролю над Армузскім пралівам;
  • захоп стратэгічнага вострава Абу-Муса і двух меншых астравоў на заходнім уваходзе ў праліў;
  • блакаванне або захоп суднаў з іранскай нафты.

Акрамя таго, разглядаюцца наземныя аперацыі ў глыбіні тэрыторыі Ірана для захопу высокаўзбагачанага ўрану ці масавыя авіяўдары па ядзерных аб’ектах, каб адрэзаць Іран ад гэтых рэсурсаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пакуль не аддаў загад на ўвядзенне войскаў, часткова таму, што хоча скончыць канфлікт хутка і баіцца страт сярод амерыканскіх салдат.

Іран таксама рыхтуецца да магчымай высадкі амерыканскіх войскаў на Харк: на востраве ўзведзеная шматузроўневая абарона, размешчаныя дадатковыя сілы, пераносныя ЗРК, супрацьпяхотныя і супрацьтанкавыя міны ўздоўж берага.

Каментары4

  • Говори правду
    26.03.2026
    Это будет знатная битва. Цивилизация Эпштейна против цивилизации Персов.
  • Не понял
    27.03.2026
    Так Трамп уже три раза решительно победил Иран. Что на этот раз будет самая решительная победа в Твитере?
  • a.hto.tam.idze
    27.03.2026
    Хуценькая пераможная вайна дакладна не сапсуе планаў суіскальніка Нобелеўскай прэміі міру. Шкада вось толькі, што ў войска пацягнуць не толькі рэднэкаў, якія за яго галасавалі.

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё5

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць