Алірэза Тангсіры адказваў за аперацыю па мініраванні і блакаванні Армузскага праліва для марскога руху.

Камандуючы ВМС Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Алірэза Тангсіры быў забіты ў выніку ізраільскага ўдару, паведамляе The Times of Israel са спасылкай на міністра абароны краіны Ісраэля Каца.
«Армія абароны Ізраіля ліквідавала камандуючага ВМС Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, чалавека, які непасрэдна адказваў за аперацыю па мініраванні і блакаванні Армузскага праліва для марскога руху», — заявіў Кац.
Кіраўнік Мінабароны назваў гэты ўдар «пасланнем» КВІР: «Армія абароны Ізраіля будзе высочваць вас і знішчаць аднаго за адным».
Іран пакуль не пацвердзіў забойства Тангсіры.
Каментары