Грамадства55

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі

У суда будзе жаночае аблічча.

Стаў вядомы склад Палаты папярэдняй вытворчасці Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе па сітуацыі ў Беларусі, паведаміла ў сваім фэйсбуку юрыстка Кацярына Дзяйкала.

Разбірацца ў беларускім кейсе будуць трое суддзяў.

1) Юрыстка з Румыніі Юлія Маток да МКС яна 10 гадоў была суддзёй Еўрапейскага суда правоў чалавека, да гэтага — суддзёй Канстытуцыйнага суда Румыніі. Таксама займала шэраг пасад у сістэме ААН. У тым ліку была краінавай спецдакладчыцай па Конга і тэматычнай спецдакладчыцай па генетыцы і правах чалавека. Яна — прафесарка міжнароднага права, выкладала ў розных універсітэтах.

2) Суддзя Рэне Алапіні-Гансу з Беніна — другая віцэ-прэзідэнтка МКС. Да МКС 12 гадоў працавала ў Афрыканскай камісіі правоў чалавека, у тым ліку ўзначальвала яе. Займалася праблемай правасуддзя для Руанды. У Беніне была ініцыятаркай некалькіх законаў аб правах жанчын. Займала розныя пасады ў сістэме ААН у органах аб правах чалавека. У 2011 годзе была абрана ў Пастаянную палату трацейскага суда ў Гаазе.

У лістападзе 2024 расійскі суд выдаў ордар на яе арышт. Рэне Алапіні-Гансу была адной з суддзяў, якія выдалі ордар на арышт службовых асоб Паўднёвай Асеціі ў сувязі з вайной у Грузіі 2008 года.

У чэрвені 2025 на яе былі накладзены санкцыі адміністрацыяй Дональда Трампа. Яна таксама была адной з суддзяў, якія выдалі ордары на Біньяміна Нетаньяху і былога міністра абароны Ізраіля Ёва Галанта.

3) Суддзя Сакора Флорэс Ліера з Мексікі — кар’ерная дыпламатка, займала розныя пасады ў МЗС Мексікі. У тым ліку была пастаяннай прадстаўніцай Мексікі пры ААН у Жэневе.

Як дыпламатка ў складзе мексіканскай дэлегацыі працавала ў працэсе стварэння МКС. Таксама прадстаўляла інтарэсы Мексікі ў Міжнародным судзе ААН у справе «Avena» (Мексіка супраць ЗША), 2004. Справа тычылася парушэння права на консульскую абарону 54 мексіканскіх грамадзян, прысуджаных да смяротнага пакарання ў судах ЗША — прыклад міждзяржаўнага спрэчак па абароне правоў фізічных асоб.

17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе пачаў расследаванне магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці, звязаных з прымусовым выездам беларусаў з краіны і палітычным пераследам апанентаў беларускай улады.

Расследаванне ініцыяванае на запыт Літвы. Гэтая краіна з'яўляецца сябрам МКС у адрозненне ад Беларусі. Міжнародны крымінальны суд мае права праводзіць расследаванне, калі меркаваныя парушэнні тычацца сама меней адной краіны-ўдзельніцы або калі гаворка ідзе аб рашэнні Рады бяспекі ААН.

Пракуратура МКС вызначыла, што меркаваныя злачынствы насілі трансгранічны характар ​​і часткова ўчыняліся на тэрыторыі Літвы, а таму падпадаюць пад юрысдыкцыю суда ў Гаазе.

Каментары5

  • Ботам
    28.03.2026
    Бгг, Лукабот, твайму дыктатару да суда яшчэ дажыць трэба. Чаушэску, Кадафі, Хаменіі. Таму лёс Мадура, Мілошевіча не самы горшы. Гатэль дзве зоркі, аднамесны нумар з бяплатным пажыцёвым пражываннем і харчаваннем.
  • Хм.
    28.03.2026
    суд у нас не пад жэншчыну...
  • тюрьма плачет...
    28.03.2026
    ...по судьям этого потешного суда, которые под санкциями либо под орденами на арест ведущих государств планеты, начиная с США

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі7

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі7

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць