Афіша

Усе рыцары едуць у Мсціслаў!

У Мсціславе рыхтуюцца да «Рыцарскага фэсту-2010». Свята сярэднявечнай культуры адбудзецца 24–25 ліпеня.

Старажытны Мсціслаў будзе прымаць рыцараў і іх прыгожых дам трэці год запар. У фэсце возьмуць удзел больш за два дзясяткі рыцарскіх клубаў. Акунуцца ва ўмоўны, але гераічны і незабыўны свет сярэднявечнай культуры запрашаюцца ўсе!

Праграма «Рыцарскага фэсту-2010» разнастайная. Ён пачнецца раніцай ў праваслаўным храме Аляксандра Неўскага і каталіцкім Кармеліцкім касцёле малебнамі ў гонар воінаў-мсціслаўцаў, якія загінулі за Айчыну на полі бітвы. Потым — святочнае тэатралізаванае шэсце, якое ачоліць на кані сам кароль Ягайла! Традыцыйна адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі Мсціслава. Аматары роднай гісторыі могуць наведаць у часе фэсту знакамітыя на ўсю Беларусь славутасці Мсціслаўшчыны. Напрыклад, усяго за 3 тысячы рублёў можна трапіць на экскурсію па калегіуме іезуіцкага манастыра, дзе будзе разгорнутая музейная выстава. А побач будзе працаваць «Мсціслаўскі скляпок», дзе можна асвяжыцца — прадэгуставаць вінныя і безалкагольныя напоі.

Для ўдзельнікаў і гасцей «Рыцарскага фэсту» будзе гатаваць сярэднявечная кухня. У гарадскім парку запрацуе Горад майстроў. На свяце выступяць «Песняры», розныя беларускія гурты, вогненны цырк. Будзе лазернае шоу і феерверк. Сярэднявечная дыскатэка познім суботнім вечарам запрашае моладзь, а білет на яе каштуе 1200 рублёў.

На Замкавай гары будуць праходзіць рыцарскія турніры. Уваход на іх платны: праўда, білеты каштуюць зусім нядорага. Каб трапіць на турніры мечнікаў і лучнікаў, трэба заплаціць 1100 рублёў, а каб назіраць на рознымі бугуртамі — 1500 рублёў.

Пра начлег і харчаванне гасцям «Рыцарскага фэсту» раяць паклапаціцца загадзя. Жыць можна нават ў спальных карпусах старажытнага іезуіцкага манастыра, на тэрыторыі якога будзе працаваць і міні-кафэ. Дадатковую інфармацыю атрымайце ў аддзеле культуры Мсціслаўскага райвыканкама (02240)20967.

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!6262

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска11

На Кастрычніцкай плошчы 25‑гадовы хлопец на BMW вырашыў праехаць на чырвонае — пяць пашкоджаных аўто

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў7

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі1

Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні62

ГрамадстваАбнаўляецца!62

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць