Грамадства

Грэкі і ізраільцяне паступаюць у беларускія каледжы

Цягам тыдня пройдзе залічэнне ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы краіны.

Цягам тыдня пройдзе залічэнне ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы краіны.

13 жніўня — на бюджэтную форму, 16 — на платную. Але ў верасні, магчыма дазалічэнне на вакантныя месцы.

Сёлета амаль 130 ССНУ прымуць студэнтаў. На аснове агульнай базавай адукацыі плануецца набраць каля 18 тысяч чалавек. Але не выключана, што іх колькасць будзе меншай. Пра гэта паведаміла галоўны інспектар упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Таццяна Ягорава.

Пры паступленні ў ССНУ пасля дзевяці класаў абітурыенты здаюць два экзамены: беларускую ці рускую мову і прадмет па спецыяльнасці. У гэтым годзе было прапанавана здаваць пісьмовыя іспыты ў форме цэнтралізаванага задання, распрацаванага Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў. Яны праходзілі не ў форме цэнтралізавнага тэставання, а ў форме кантрольных работ з заданнямі розных узроўняў. Але тыя ССНУ, якія абралі вусную форму, праводзілі іспыты па ранейшых сцэнарах.

Што да лічбаў, то

перавагу ў ССНУ аддавалі цэнтралізаваным заданням.

Рускую ці беларускую мову здавалі ў 103 сярэдніх навучальных установах (пісьмова), матэматыку — у 24 (пісьмова) і 60 (вусна), хімію — у 2 (пісьмова) і 6 (вусна), біялогію — у 2 (пісьмова) і 14 (вусна), замежная мова — у 7 (пісьмова) і 5 (вусна), гісторыю Беларусі — у 2 (пісьмова), сусветную гісторыю — у 1 (пісьмова).

Каля 20 тысяч студэнтаў плануюць прыняць у ССНУ на аснове агульнай сярэдняй адукацыі. Яны падаюць адзін сертыфікат ЦТ па рускай ці беларускай мове і здаюць іспыт па спецыяльнасці.

На спецыяльнасці, дзе летась конкурс не перавысіў 1,5 чалавекі на месца, у гэтым годзе залічэнне будзе праходзіць толькі па сярэднім бале атэстату. Але гэта не тычыцца творчых і спартовых спецыяльнасцяў, на якія іспыты будуць здавацца ў любым выпадку.

Каля 200 чалавек з замежных краін выказалі жаданне атрымліваць сярэднюю спецыяльную адукацыю ў Беларусі.

Найперш гэта абітурыенты з Расіі і Украіны. Але прыязджаюць і з Туркменіі, Ізраіля, Грэцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі8

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць