Навука і тэхналогіі11

У Мексіцы знойдзены астанкі чалавека Ледавіковага перыяду

Астанкі чалавека, які жыў у Ледавіковы перыяд (больш як 10 тыс. гадоў таму), знайшлі мексіканскія археолагі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле слоў прадстаўнікоў Нацыянальнага інстытута антрапалогіі і гісторыі (НІАГ) Мексікі, шкілет знойдзены ў адной з затопленых пячор на паўвостраве Юкатан. Астанкі з’яўляюцца аднымі з найбольш старажытных у ліку тых, якія знойдзены да гэтага часу археолагамі на амерыканскім кантыненце. Размова ідзе аб шкілеце маладога чалавека, як мяркуецца, мужчынскага полу, якому вучоныя далі імя Чан Холь — па назве пячоры, дзе знаходзіліся яго астанкі.

Археолагі і вопытныя спелеолагі паднялі шкілет, які захаваўся на 60 працэнтаў, з глыбіні 8,3 м з затопленай пячоры працягласцю 542 м. Даследаванне грота моцна ўскладнялася тым, што многія яго хады заканчваліся тупікамі або аказваліся перагароджанымі суцэльным «лесам» сталагмітаў.

Як мяркуюць вучоныя, цела юнака пахавалі ў пячоры старажатныя жыхары гэтай тэрыторыі Мексікі. Больш як 10 тыс. гадоў таму ўзровень мора быў на 150 м ніжэйшы за цяперашні і створанае прыродай падзямелле не было затоплена.

Раней мексіканскія археолагі ўжо знаходзілі астанкі старажытных людзей у затопленых пячорах — ксенотах, мноства якіх існуе на тэрыторыі штата Кінтана-Роа, размешчанага на Юкатане. Два знойдзеныя раней шкілеты належалі жанчынам і адзін — мужчыне. Узрост астанкаў складае, на думку вучоных, ад 10 тыс. да 14 тыс. гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу8

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы5

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу8

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць