Усяго патроху22

Топ самых крэатыўных беларускіх таварных знакаў

«Папуасікі», «Шакапупсікі», «Аксаміт ночы» і нават «Недаказанасць».

З кожным годам у Беларусі з’яўляецца ўсё больш новых брэндаў. Яшчэ большая колькасць арыгінальных задумаў у выглядзе таварных знакаў або марак складуецца да лепшых часоў у Нацыянальным цэнтры абароны інтэлектуальнай уласнасці.

Вывучэнне афіцыйных каталогаў таварных знакаў і знакаў абслугоўвання дазваляе зрабіць выснову, што

самымі арыгінальнымі ў гэтым годзе былі прадстаўнікі дзвюх галінаў — кандытарскай і лікёра-гарэлкавай.

СААТ «Камунарка» лёгка абыходзіць забарону на выкарыстанне савецкіх брэндаў, якая дзейнічае на расійскім рынку, «Мішуткай на паляне» (савецкі варыянт — «Мішка на паляне»). Нетрывіяльнай для кандытарскай прадукцыі здаецца і «спартакаўская» «Обучайка», а вось яшчэ адзін таварны знак — «Недаказанасць» — выклікае пытанні.

Арыгінальна гучаць яшчэ некалькі марак «Спартака»:

«Папуасікі», «Оранжблю», «Арбуза-карапуза». Дзякуючы няхітрай гульні словаў маркетолагі гомельскай фабрыкі нарадзілі і іншыя патэнцыйныя брэнды — «Шакапузікі», «Пупсікі», «Шакапупсікі».

З брэндаў «Чырвонага харчавіка» падкупае лаканічнасцю і намёкам «Дзякую».

Фантазія гарэлачнікаў у нараджэнні новых таварных знакаў яшчэ больш неўтаймоўная. Хаця ёсць адна агульная тэма — вайна і перамога. У партфелі гарадзенскага ЛВЗ «Неманофф», напрыклад, ёсць марка «Нармандыя-Неман», у «Аквадыва» — «Аквадыў За Радзіму», у віцебскага завода «Прыдзвінне» — «За перамогу» і «Камбат», у мінскага «Крышталя» — «Франтавая».

Уражвае неваенны таварны знак брэсцкага «Белалка» — «Чорны бос» (для экспарту ў Афрыку ці што?)
Ёсць у завода ў партфоліа і «Савеціка» (асобна — на лацінцы), «Сезам», а таксама «Моцны Арэшак». У мінскага «Крышталя» адзначым «Дыска», «Адзінства» і «Тры апельсіны».

Адразу на пэўную спажывецкую нішу замахваецца «Аквадыў Пралетарскі». У «Неманоффа» запамінаецца «Цешчын мёд», а віцебскі ЛВЗ, вядома, не змог абысціся без «Фестывальнай».

Самыя рамантычныя брэнды ў «Мінскхлебпрама»: «Магія кахання», «Жаданы», «Аксаміт ночы», «Іспанскі танец»… Вось толькі «Лясны пянёк» крыху выбіваецца з гэтай лінейкі. Параўнацца па рамантычнасці са сталічнымі хлебапекамі могуць толькі гомельскія ювеліры, што замацавалі за сабой права на словазлучэнні «Разбудзіць багіню», «Прыгажосць адкрые ў табе багіню», «Я падарую табе райскае абуджэнне»…

«Людзі-знакі» — таксама даволі распаўсюджаная з’ява ў гэтай сферы. Шоўмэн Дзмітрый Урангель з’яўляецца трымальнікам двух варыянтаў — проста «Урангель» і Dr. Vrangel. Элегантны роспіс у золаце аднаго з найбагацейшых бізнэсоўцаў Беларусі Яўгена Шыгалава — таксама таварны знак.

Таварныя знакі з гістарычным напаўненнем асабліва папулярныя ў малочнікаў. Інстытут мясамалочнай прамысловасці з’яўляецца праваўладальнікам знака «Тызенгаўз», а Бярозаўскі сыраробны камбінат — «Радзівіл».

Змрачнаватым падаўся таварны знак «Рытуальнае» ад Беларускага народнага пенсійнага фонду
(па класе 36 — страхаванне, фінансавая дзейнасць, крэдытна-грашовыя аперацыі і аперацыі з нерухомасцю). Ну, а самай арыгінальнай эксперты палічылі «распрацоўку» ААТ «Абутак» — ХODIKI.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна21

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна21

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць