Грамадства

Віцязь: У Беларусі ёсць манеўр у выбары інвестараў АЭС

«Пакуль не падпісаны кантракт, у нас заўсёды ёсць манеўр у выбары таго, хто будзе будаваць беларускую АЭС» — такое меркаванне ў гутарцы з журналістамі 21 верасня ў Мінску выказаў першы намеснік старшыні Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь.

«З кім будзем будаваць, цяпер вырашаецца. Ёсць прапановы карэйцаў, кітайцаў, французаў, могуць удзельнічаць амерыканцы, — адзначыў Віцязь. — Мы вывучаем, каб было больш танна, якасна і бяспечна».

Пры гэтым ён лічыць, што сродкі, затрачаныя на навуковае суправаджэнне будаўніцтва атамнай станцыі, стварэнне інфраструктуры, падрыхтоўку кадраў, апраўдаюць сябе. «Усё роўна станцыя будзе 100%, без атамнай энергетыкі мы не бачым сёння бяспекі энергасістэмы», — падкрэсліў вучоны.

Ён таксама падтрымлівае прапанову стварыць сумеснае з Расіяй прадпрыемства па збыце электраэнергіі, якая будзе выпрацоўвацца на АЭС і ў цэлым усёй энергетычнай сістэмай. «Гэтае пытанне трэба вывучаць з эканамічнага пункту гледжання», — адзначыў Віцязь. Вучоны лічыць, што для стварэння СП неабходна перш за ўсё стварыць адзіную энергетычную сістэму. «А гэта ўжо пытанне палітычнае, а не эканамічнае. Калі кіраўнікі дамовяцца, тады можна будзе палічыць і эканоміку, — сказаў ён. — Чым шырэй сістэма, тым яна больш бяспечная».

У Беларусі плануецца пабудаваць АЭС магутнасцю каля 2,4 тыс. МВт. Увод першага энергаблока чакаецца ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзе. Мяркуецца, што станцыя будзе будавацца па праекце санкт-пецярбургскага інстытута «Атамэнергапраект».

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі65

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Усе навіны →
Усе навіны

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

Качанава: Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, тут усё гарманічна16

Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany18

Мінчанін хацеў прадаць парагенератары, але 15‑гадовы пакупнік бясплатна забраў тавар і ўцёк

Пад Талачыном перакуліўся аўтобус Масква — Брэст, загінула пасажырка

Ад звычайных пенсіянераў да багацеяў: хто і як гуляе ў мінскіх казіно

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін28

«Сітуацыя як на акупаваных тэрыторыях Украіны». Павел Баркоўскі — пра стан беларускай культуры20

У Расіі затрымалі 70 чалавек, якія маліліся за здароўе Зяленскага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі65

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць