Літоўскія аматары творчасці амерыканскагакампазітара-авангардыста Фрэнка Запы, падарылі штату Мерылэнд копію бюста музыканта.
Як вядома, у Вільні ў 1995 г. быў усталяваны першы і, да апошняга часу, адзіны помнік Запу ў свеце. У свой час гэта вельмі ўражвала заходніх журналістаў, напрыклад у The Examiner артыкул пра Вільню меў загаловак «Яны прыбралі помнік Леніну, і паставілі Запе». Цяпер жа дакладная копія бюста з’явіцца і ў ЗША.
У савецкія часы літоўскі скульптар Канстанцінас Богданас ствараў бюсты Леніна, што вельмі спадабалася сваякам Запы, яны сказалі, што камічнасць гэтай сітуацыі прыйшлася б да спадобы музыканту.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары