Грамадства55

Валерыі Навадворскай падарылі на дзень народзінаў 40 тысяч даляраў, а яна раздала ўсе грошы журналістам

Пра гэту гісторыю бізнэсовец Альфрэд Кох расказаў у інтэрв'ю Юрыю Дудзю.

Валерыя Навадворская падчас пратэсту ў Маскве супраць інтэрвенцыі Расіі ва Украіну ў сакавіку 2014 года. Фота: Sasha Mordovets/Getty Images

Ураджэнец Казахстана і немец з паходжання Альфрэд Кох пачынаў палітычную кар’еру ў Санкт-Пецярбургу — паралельна з Сабчаком, Пуціным, Чубайсам і шматлікімі мясцовымі крымінальнымі аўтарытэтамі, падтрымліваў дэмакратычны рух у Расіі, фінансаваў Барыса Нямцова і Фонд барацьбы з карупцыяй. Сябраваў ён і з палітыкам Валерыяй Навадворскай.

«Што вы думаеце пра Валерыю Навадворскую? Ці было пераасэнсаванне яе?», — спытаў Юрый Дудзь, намякаючы на тое, што Навадворская адразу папярэджвала пра небяспеку Пуціна, а дэмсупольнасць не ўспрымала папярэджанні.

«У мяне ніякага пераасэнсавання не было, я адразу лічыў, што яна вялікая жанчына, я ёй заўжды дапамагаў, у нас былі вельмі пяшчотныя адносіны. Гэта была нейкая з’ява, незямное, «не наша». Чалавек, які быў цалкам пазбаўлены нейкіх нізкіх жаданняў, не ад гэтага свету. Я неяк падарыў ёй грошай, здаецца, на 60 гадоў, салідную суму — 40 тысяч даляраў. Яна іх раздала журналістам часопіса «Новое время».

Я на яе крычаў: «Лера, ты што? Ты цётка: інвалід, з маці старэнькай, здаровых мужыкоў, які сябе пракарміць не могуць, падтрымліваеш?». «Я не магу, яны мае таварышы», — адказала яна», — расказаў Альфрэд Кох.

«Усё, што яна тады казала пра Пуціна, тады было зразумела, ці рэтраспектыўна прыйшло?» — спытаў Дудзь.

«Мне тады здавалася, што яна перагібае, вектар правільны, але перагібае. Зараз так не здаецца». «Пуцін дацягнуў да яе планкі, тады не дацягваў, а цяпер дацягнуў, яна абазначыла, і ён дацягнуў», — дадаў Кох.

Валерыя Іллінічна Навадворская нарадзілася ў 1950 годзе ў Баранавічах, калі яе бацькі былі ў яе дзядулі і бабулі на канікулах. Ужо ў 1969 годзе ў Маскве арганізавала падпольную групу, каб змагацца з камуністычным рэжымам. Была арыштавана і асуджана на тры гады. Потым неаднаразова пераследавалася савецкімі ўладамі. У 1992 года заснавала партыю «Дэмакратычны саюз». Потым заснавала партыю «Заходні выбар». Была бескампрамісным крытыкам расійскай улады і Уладзіміра Пуціна. Памерла ў ліпені 2014 года.

Каментары5

  • .
    04.03.2026
    Такія навіны трэба даваць з загалоўкам у прошлым часе. Бо інакш сядзіш і думаеш: няўжо яна жывая, няўжо я нешта пераблытаў і забыў пра яе.
  • алесік
    04.03.2026
    Адзіная прыстойная расейская лібералка. Валадарання нябеснага.
  • Filipp
    04.03.2026
    Я всё для пацанов и пацаны всё для меня!©

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць