Грамадства

«Палоніку» хочуць прызнаць банкрутам праз суд

На 11 кастрычніка ў Гродзенскім абласным гаспадарчым судзе прызначаны разгляд справы пра банкруцтва фірмы «Палоніка». Банкруцтва «Палонікі» патрабуе начальнік падатковай інспекцыі Ленінскага раёна Гродна Аляксандр Янкевіч.

Як інфармуе БелаПАН, падатковая інспекцыя наклала на «Палоніку» штраф каля 40 тысяч долараў. «Палоніка» займалася навучаннем жыхароў Гродна польскай мове, арганізацыяй канцэртаў і іншых мерапрыемстваў.

На думку актывіста незарэгістраванага Саюзу палякаў Андрэя Пачобута, улады наўрад ці адразу зачыняць фірму.

«Я думаю, што яшчэ працягнецца гісторыя „Палонікі“, а не скончыцца 11-га чысла. Мне падаецца, што ўлады яшчэ не вырашылі, як яны будуць рашаць гэтую праблему. Нават калі „Палоніку“ прызнаюць банкрутам, гэта ж ніяк не вырашыць праблемы Саюзу палякаў — іншыя будуць формы дзейнасці. Гэта не ёсць нейкае смяртэльнае ці балючае дзеянне ўладаў».

Фірму «Палоніка» ўлады вінавацяць у атрыманні гуманітарнай дапамогі і нявыплаце з яе падаткаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!6161

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска11

На Кастрычніцкай плошчы 25‑гадовы хлопец на BMW вырашыў праехаць на чырвонае — пяць пашкоджаных аўто

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў7

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі1

Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні61

ГрамадстваАбнаўляецца!61

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць