Меркаванні2222

Якія выбары без Гайдукевіча?

Дэмакратычныя! Піша Андрэй Дынько.

Дэмакратычныя!

Якія ж выбары без Гайдукевіча? — абсёк сваіх калег непатапляльны дзядуля Лазавік. — І нічога, што спісы прэтэндэнта былі складзеныя ад балды. Гайдукевіч двойчы паказаў сябе надзейным спарынг-партнёрам Лукашэнкі, які першым (і апошнім) віншаваў лідэра з перамогай.

І… зняўся!

Непатрэбны? Так, непатрэбны. А пры якім раскладзе непатрэбны?

Непатрэбны, каб выйграць на адносна дэмакратычных выбарах, бо толькі адцягне галасы. У Абхазію ездзіў, расійскі рубель прапаноўваў...

Зняццё Гайдукевіча — яшчэ адзін знак, што Лукашэнка хоча прызнання гэтых выбараў дэмакратычнымі без дэмантажу сістэмы.

Першым знакам была сенсацыйная свабода палітычнай агітацыі.

Пікеты стаяць у самых людных месцах. І ніхто не лаецца нецэнзурна! І ніводнага затрыманага за палітыку.

Эвалюцыя сістэмы навідавоку?

Не,

застаюцца два прынцыповыя моманты. Па-першае, гэта тэледэбаты ў жывым эфіры з удзелам Лукашэнкі.

Па-другое, гэта магчымасць кантролю за падлікам галасоў і занясеннем вынікаў у выніковыя бюлетэні.

Гэтак Уладзімір Варонін, прэзідэнт Малдовы, выйграў выбары ў сябе ў краіне ў 2005 годзе і тыя выбары былі прызнаныя Захадам часткова свабоднымі, нягледзячы на поўны кантроль Вароніна за дзяржаўнымі СМІ, бо ўсе астатнія опцыі, акрамя татальнага кантролю за дзяржаўнымі СМІ, былі ў Малдове сапраўды дэмакратычнымі,

а прарасейская апазіцыя прайграла, нягледзячы на фундаментальную падтрымку Масквы. Прэзідэнтам Варонін быў тады абраны, нагадаю, галасамі камуністаў і малдаўскіх хрысціянскіх дэмакратаў Народнага Фронту, якія падтрымалі яго як абаронцу незалежнасці.

Дазвольце прапанаваць лукашэнкаўцам яшчэ адзін моцны піяр-крок. Калі можна абысціся без Гайдукевіча, можна абысціся і без Лідзіі Ярмошынай. Раз новыя правілы — значыць, новыя правілы.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць