Улада11

У суботу пачынаецца візіт Лукашэнкі ў Кітай

Напярэдадні візіту, 8 кастрычніка, кіраўнік дзяржавы даў інтэрв’ю журналістам кітайскіх СМІ.

9–11 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Кітайскую Народную Рэспубліку.

Напярэдадні візіту, 8 кастрычніка, кіраўнік дзяржавы даў інтэрв’ю журналістам кітайскіх СМІ — Цэнтральнага тэлебачання Кітая, дзяржаўнага інфармагенцтва «Сіньхуа» і газеты «Жэньмінь жыбао», паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Вельмі чакаю, што Кітай пасля гэтага хутчэй пачне інвеставаць, у большым аб’ёме ісці ў нашу краіну, у нашу эканоміку, і думаю, што ад гэтага мы выйграем», — сказаў Лукашэнка з нагоды маючага адбыцца візіту. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, разлічвае, што перамовы з старшынёй КНР Ху Цзіньтао «паслужаць замацаванню станоўчай тэндэнцыі ў развіцці беларуска-кітайскага супрацоўніцтва».

Закранаючы беларуска-расійскай тэматыкі і, у прыватнасці, працэсу будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, Лукашэнка заявіў: «Трохі, вядома, мы прытармазілі тут у сілу вядомых прычын». «Але мне здаецца, гэта пераадолеем. Не трэба гэта дэманізаваць, гіпербалізаваць. Мы наладзім адносіны з Расіяй і знойдзем такія шляхі.

Не можа Расія без Беларусі, як і Беларусь не можа без Расіі», — падкрэсліў ён.

Як паведамлялася раней, 1 кастрычніка ў пасланні старшыні КНР Ху Цзіньтао з нагоды Дня абвяшчэння КНР Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне кіраўніцтва Беларусі да стратэгічнага супрацоўніцтва з КНР. Беларускі лідар выказаў надзею на тое, што ў час яго візіту ў Пекін боку падрабязна абмяркуюць перспектывы далейшай рэалізацыі сумесных праектаў у крэдытна-інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай, ваенна-тэхнічнай і іншых сферах.

Апошні раз Лукашэнка наведваў КНР у жніўні 2008 года. Ён прысутнічаў на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця XXIX летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне, правёў перамовы з Ху Цзіньтао, а таксама сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»18

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць