Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Любіў рак жабу

Тыя, каго прынята лічыць Лукашэнкавым лобі ў Маскве, таксама ня дрэмлюць. Зрэшты, наіўна думаць, што яны так і мараць атрымаць беларускага кіраўніка на крамлёўскі пасад. Усё болей складана.

Тыя, каго прынята лічыць Лукашэнкавым лобі ў Маскве, таксама ня дрэмлюць. Зрэшты, наіўна думаць, што яны так і мараць атрымаць беларускага кіраўніка на крамлёўскі пасад. Усё болей складана.

Паказальным у гэтым пляне ёсьць зьмешчаны на сайце "РИА Новости" камэнтар Дзьмітрыя Андрэева, сябра эспэртнае рады гэтай — увага! — дзяржаўнай расейскай агенцыі. Пачытайце даведку: "РИА Новости" — колішняе Савецкае інфармбюро!

Пару гадоў таму на запрашэньне гэтай агенцыі я зьезьдзіў у Маскву з групай беларускіх журналістаў. Нам зладзілі шэраг цікавых сустрэчаў — з памочнікам Пуціна Сяргеем Прыходзькам, ягоным цёзкам Караганавым, Глебам Паўлоўскім etc., за што супрацоўнікам "РИА Новости" шчыры дзякуй.

Але потым на мой (і, мусіць, ня толькі мой) мэйл чарадой пайшлі — з прапановай па магчымасьці надрукаваць у сваіх мэдыях — камэнтары, ад якіх за вярсту патыхала вялікадзяржаўнасьцю. Дух Савецкага інфармбюро нікуды ня выветрыўся. Так што супрацоўніцтва не атрымалася...

Увесь камэнтар Дзьмітрыя Андрэева прасякнуты міталёгіяй.

Зазначым, напрыклад, што ніякіх базаў НАТО не існуе ў прыродзе, бо ў альянсу няма пастаяннага агульнага войска. Ёсьць, такім чынам, вайсковыя аб'екты, што належаць тым або іншым краінам НАТО. То бок усе базы ў Літве і сёння — выключна літоўскія. Іншая рэч, што, напрыклад, на вайсковым аэрадроме Закняй пад Шаўляем вахтавым мэтадам дзяжураць па некалькі зьнішчальнікаў з розных краін альянсу, якія сымбалічна патрулююць неба ўсёй Балтыі. Гэтым патрульным зьвяном айчынная прапаганда рэгулярна палохае паспаліты люд, распавядаючы байкі пра паветраныя армады НАТО на межах сінявокай рэспублікі.

Галоўная ж думка Дзьмітрыя Андрэева (дарэчы, паказальна, што ён займае пасаду намесьніка галоўнага рэдактара часопісу "Политический класс", уладальнікам якога ёсьць вядомы публіцыст-дзяржаўнік Віталь Траццякоў) палягае ў тым, што Маскве ні ў якім разе ня варта ставіць на першы плян меркантыльны інтэрас, калі гаворка ідзе пра захаваньне стратэгічнага хаўрусьніка. Прычым пытаньне пэрсаніфікуецца ўжо ў загалоўку: "Нашто Расеі патрэбны Лукашэнка". Тлумачэньне простае — бо "наступны беларускі рэжым непазьбежна — паводле прынцыпу ківача — будзе выразна антырасейскім: з трыумфальным вяртаньнем Пазьняка, люстрацыямі, праваабарончым таталітарызмам АБСЭ ды іншых "добразычліўцаў".

Во які жах для Масквы — "праваабарончы таталітарызм АБСЭ"! Мусіць, там лічаць: хай ужо лепей краіна коціцца ў "звычайны" таталітарызм, абы не "ўцякла на Захад".

А ўвогуле між прыхільнікамі лагоднага падыходу да наравістага беларускага партнэра (дадзім танны газ дзеля таго, каб монстар НАТО не дапоўз да Смаленску!) і тымі, хто заклікае мацней прыціснуць (каб спалохаўся ды аддаў абяцаную "трубу"), розьніца, заўважце, даволі ўмоўная.

Абедзьве плыні мараць так ці іначай падмяць Беларусь.

Вось і камэнтатар "РИА Новости", які на першы погляд так клапоціцца, каб нас не памарозіла энэргетычная блякада, урэшце прагаворваецца: "Канешне, было б лепей за ўсё прыняць Беларусь у склад РФ ды адным махам закрыць пытаньне".

Аўтар разумее, што зараз гэта малаімаверна, але час Х можа надысьці: "Галоўнае — не сьпяшацца".

Як бачым, і "лабісты" клапоцяцца пра Беларусь своеасабліва, паводле выслоўя "Любіў рак жабу — аж вочы выеў".

Каментары3

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»109

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць