Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»77

Заробкі малыя, бо клопат пра народ вялікі

Еўрапейскі чыннік міжволі ўлазіць у перадвыбарную рыторыку Лукашэнкі. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Перад выбарамі ідзе ў ход звыклы папулісцкі інструментарый. Нават адставанне ад еўрапейскіх заробкаў афіцыйны кіраўнік тлумачыць… клопатам пра народ.

«Калі народ хоча атрымліваць паўтары-дзве тысячы долараў заробку, давайце дамо, але за паслугі будзеце плаціць рэальную цану, — заявіў Лукашэнка 31 ліпеня на Нарачы. — Мы можам зрабіць, як у Еўропе, але тады будзеце, як і ў іх, плаціць поўны кошт».

Натуральна, такія заявы робяцца з жалезным разлікам на тое, што просты люд жахнецца і будзе маліць: бацька родны, толькі ж не аддавай на згубу бязлітаснаму капіталізму!

Беларусы сапраўды вялікія патэрналісты. Многія падселі на фальшывы сацпакет. Гэта бачна няўзброеным вокам і пацвярджаецца сацыялогіяй. Лепей казённая сініца ў руцэ, чым ліберальна-рынкавы жораў у небе.

І ў гэтым каласальная праблема для апазіцыйных кандыдатаў. Лозунгі рэформаў, рынкавых пераўтварэнняў не грэюць, а хутчэй натапырваюць паспаліты люд. Спаборнічаць жа з дзейным кіраўніком на папулісцкім полі — тым болей глухі нумар.

Натуральна, дасведчаны адмысловец разаб’е яго рыторыку ў пух як двойчы два. Акурат у Еўропе страхавая медыцына, напрыклад, дазваляе атрымліваць якасныя паслугі практычна ўсім слаям. Еўрапейцы, маючы непараўнальна большыя даходы, могуць танней купляць многія прадукты, адзенне, тэхніку. Прычым тавар болей якасны.

Дый ўвогуле —

за чый кошт фармуецца той бясплатны сацпакет, якім казырае Лукашэнка? У дзяржавы няма іншых грошай акрамя тых, што яна забірае ў нас ці недаплачвае нам. На тых сацпакетах сядзіць плойма чыноўнікаў-пераразмеркавальнікаў, да чыіх рук прыліпае ладная доля дабротаў.

Так што сапраўды лепей даць людзям па дзве тысячы ды скараціць палову апарату. Але ж менавіта пагроза ўсеўладдзю вертыкалі і тармозіць трансфармацыю пераразмеркавальнай беларускай мадэлі.

Адно паказальна: апраўдваць яе ўсё цяжэй. І

еўрапейскі чыннік міжволі ўлазіць у парадак дня Лукашэнкі. Некалі было: я народ за цывілізаваным светам не павяду! Сёння: я вам хоць заўтра зраблю тут Еўропу, але ж вы самі не гатовыя!

«Таму, калі вам гавораць, што ў нас нешта не так, не па-еўрапейску, гэта не са мной звязана — толькі з вамі звязана», — цытуе афіцыйнага кіраўніка interfax.by. Фактычна гэта перадвыбарны дыспут Лукашэнкі з апазіцыяй. І ён мусіць апраўдвацца.

Паўзучая еўрапеізацыя масавай свядомасці чым далей, тым болей будзе падціскаць уладу.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»20

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі2

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»20

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць