Улада

ЗША спадзяюцца ўбачыць у Беларусі значны прагрэс у сферы дэмакратыі

Злучаныя Штаты Амерыкі «спадзяюцца ўбачыць істотны прагрэс» у сферы дэмакратыі і выканання правоў чалавека ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і міністра замежных спраў Сяргея Мартынава, што прайшла 1 снежня ў Астане падчас саміта АБСЕ.

«Для паляпшэння двухбаковых адносінаў ЗША і Беларусі першачарговую важнасць па-ранейшаму мае праяўленне вялікай павагі да дэмакратыі і правоў чалавека, якое неабходна для прагрэсу краіны і яе грамадзян», — цытуе тэкст заявы прэс-служба МЗС Беларусі.

ЗША, у прыватнасці, спадзяюцца на адпаведнасць выбараў прэзідэнта Беларусі міжнародным стандартам. «У гэтых адносінах станоўчым крокам з’яўляецца рашэнне Беларусі накіраваць запрашэнне значнаму складу міжнародных назіральнікаў для ажыццяўлення назірання за правядзеннем выбараў», — зазначаецца ў заяве.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і ЗША таксама пацвердзілі прыхільнасць сваіх краін да справы ядзернай бяспекі і ядзернага нераспаўсюджання.

Беларусь заявіла пра намер ліквідаваць усе свае запасы высокаўзбагачанага ўрану да наступнага саміта па ядзернай бяспецы, які пройдзе ў 2012 годзе.

Са свайго боку ЗША маюць намер аказаць тэхнічную і фінансавую дапамогу для найхутчэйшага ажыццяўлення гэтых мер.

«Прыняўшы гэтае рашэнне, Беларусь далучаецца да Злучаных Штатаў у міжнародных намаганнях па пераводзе ядзерных установак на выкарыстанне нізкаўзбагачанага ўранавага паліва, што ў XXI стагоддзі становіцца сусветным стандартам», — цытуе прыняты дакумент МЗС.

«Абодва бакі абавязаліся працягнуць сумесную працу ў сферы забеспячэння ядзернай бяспекі, уключаючы павышэнне ўзроўню бяспекі ў Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў у Беларусі». Мартынаў і Клінтан таксама абавязаліся ўмацоўваць глабальнае супрацоўніцтва ў сферы мірнага выкарыстання ядзернай энергіі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і дадатковымі двухбаковымі дамоўленасцямі, якія могуць быць заключаныя паміж Беларуссю і ЗША», — гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

«Беларусь таксама аб’явіла пра намер дыверсіфікаваць сваё энергетычнае забеспячэнне шляхам будаўніцтва сваёй першай АЭС грамадзянскага прызначэння, — паведамляе беларускае МЗС. — ЗША падтрымліваюць гэтую дзейнасць, якая ўключае ў сябе спаборны працэс праектавання і будаўніцтва надзейнай і бяспечнай станцыі, што дзейнічае ў адпаведнасці з гарантыямі МАГАТЭ. ЗША таксама падтрымліваюць намаганні Беларусі па найхутчэйшай рэалізацыі гэтага камерцыйнага праекта».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць