Спорт55

Як не замерзнуць на матчы БАТЭ — «Дынама» Кіеў

Чатыры элементарныя рэчы.

На вечар 2 снежня — калі пройдзе гульня групавога турніру Лігі Еўропы БАТЭ — «Дынама» Кіеў — сіноптыкі прагназуюць ад мінус 10 да мінус 13 градусаў марозу. Гульня, нагадаем, пачнецца ў 22:05. Праўда, цягам сутак надвор’е яшчэ можа змяніцца: мароз як узрасці, так і аслабець.

Парады медыкаў:

Каб бальніцы ў ноч з чацвярга на пятніцу не аказаліся запоўненымі заўзятарамі з сімптомамі абмаражэння, дактары рэкамендуюць:

«Не варта рыхтавацца да паходу на стадыён, ужываючы алкагольныя напоі або піва. Па-першае, эфект ад іх выкарыстання будзе непрацяглым. Па-другое, гэта можа стаць для вас перашкодай каб патрапіць на стадыён.

Галоўная парада заключаецца ў тым, што неабходна добра апрануцца.

Не бывае дрэннага надвор’я — бывае дрэнная адзежа.

У першую чаргу неабходна ўцяпліць ногі. Калі ёсць валёнкі, не саромейцеся ў іх абуцца.

Калі іх няма, то падыйдзе зімовы абутак на футры і вельмі цёплыя шкарпэткі.

Не грэбуйце лішняй парай ніжняй бялізны, без яе вам няма чаго рабіць на стадыёне ў такое надвор’е!

Не забудзьцеся пра швэдры з высокім каўняром і абавязкова (!) цёплыя шапкі. Таксама паспрабуйце, каб ваш шлях ад хаты да стадыёна атрымаўся

як мага больш кароткім, такім чынам менш часу праведзяце на адкрытым паветры».

Правільна апранутаму чалавеку, сапраўды, баяцца надвор’я не трэба. Біятлонныя спаборніцтвы, якія збіраюць у Германіі дзясяткі тысяч гледачоў, праводзяцца і пры 20 градусах марозу, а сібіракі за ўлюбёным бэндзі могуць назіраць на адкрытых стадыёнах і пры -30. А нам яшчэ трэба падрыхтаваць сябе і да лютаўскім матчаў у Лізе Еўропы.

Матчы плей-оф пройдуць 17 і 24 лютага!

Каментары5

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць