Музыка

У Мінск прыедзе гурт Accept

Канцэрт вядомага нямецкага хэві-метал гурта запланаваны на 7 сакавіка.

Канцэрт вядомага нямецкага хэві-метал гурта Accept плануецца 7 сакавіка 2011 года ў мінскім Палацы спорту.

Як паведамілі арганізатары канцэрта, музыканты прадставяць беларускай публіцы новы альбом Blood Of the Nations». Кошт білетаў на канцэрт складзе ад 85 да 215 тыс. рублёў.

Арганізатары адзначаюць, што Blood Of the Nations — гэта першы альбом Accept за мінулае дзесяцігоддзе, для запісу якога быў запрошаны вакаліст Марк Тарніла.

Нагадаем, гурт Accept, створаны ў 1971 годзе, неаднаразова распадаўся і аднаўляўся. У цяперашнім складзе гурту, акрамя вакаліста, гітарыст Вольф Хофман, басіст Петэр Балтэс, гітарыст Герман Франк і ўдарнік Штэфан Шварцман.

Турнэ Accept пад лозунгам «Мы гатовы да трыумфальнага вяртання!» стартавала сёлета. У маі новы альбом быў прэзентаваны ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Разам з тым правядзенне канцэрта ў Мінску яшчэ не пацверджана на афіцыйным сайце гурту. Вядома толькі, што 16–19 лютага гурт дасць канцэрты ў Скандынавіі.

Accept выступаў у Беларусі толькі адзін раз — у сакавіку 2005 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

З вызваленымі вязнямі ва Украіне сёння сустрэнуцца прадстаўнікі дэмсіл

Прэс-сакратар МЗС пра Анджэя Пачобута: «Мяне няправільна зразумелі»5

У Гродзенскім раёне гарыць касцёл у Сапоцкіне10

Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай ВІДЭА2

У Мінску зацвердзілі праграму навагодніх святкаванняў: гулянні да 4‑й раніцы2

Ці надоўга прыйшло пахаладанне?

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць