Грамадства113113

Ператрус у «Нашай Ніве» і яе рэдактара: шукалі відэа з Плошчы

З Рэдакцыі вынеслі ўсе камп'ютары, cканфіскавалі камп'ютар і ноўтбук у рэдактара.

Прыкладна ў 18.50 28 снежня ў дзверы Беларускага ПЭН-цэнтра, што месціцца на вуліцы Казлова, 7 у кватэры 101, пачалі грукаць невядомыя. Журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец дзверы адмыкаць адмовіўся. У кватэры таксама быў Андрэй Расінскі. Тады налётчыкі вырубілі электрычнасць.

Відэа Аляксандра Васілеўскага, БелаПАН

Ператрус у ПЭН-Цэнтры пагражае часткова паралізаваць працу газеты «Наша Ніва», частка журналістаў якой працавала ў памяшканні ПЭНа.

На месца выехаў намеснік старшыні ПЭН-Цэнтра і рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Скурко.

Як вядома, раней гэбісты правялі ператрусы ў шэрагу партый, грамадскіх арганізацый і СМІ.

Варта адзначыць, што Уладзімір Някляеў у свой час узначальваў Беларускі ПЭН-Цэнтр. Гэта было да 2008 года. У часе ператрусаў у маі 2010-га памяшканне ПЭНа не чапалі.

Сачыце за развіццём падзей на сайце nn.by.

19.10

Невядомыя пагражаюць выламаць металічныя дзверы.

19.25

Зміцер Панкавец не адказвае на тэлефанаванні.

20.00

Як толькі прыехаў на месца галоўны рэдактар Андрэй Скурко, асобы ў цывільным вывелі яго і павезлі. Ён паспеў сказаць: «Да мяне дахаты».

20:12

Ператрус працягваецца, праўда, святло гарыць толькі ў адным галоўным пакоі, у Рэдакцыю нікога не пускаюць.

20.15

Каля Рэдакцыі збіраюцца людзі. Сярод іншых, прыехаў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.

20:58

Да гэтага святло гарэла толькі у агульным пакоі, цяпер уключылася ў суседнім пакоі (мяркуючы па апісанні, у кабінеце рэдактара).

21:13

Да Скурко паехалі юрыст БАЖа Андрэй Бастунец і рэдактар «ARCHE» Валер Булгакаў, а таксама сябры.

21:18

У вокнах, якія выходзяць на двор (галоўны пакой і рэдактарскі) святло пагасла.

22:06

Бастунец і Булгакаў пад’ехалі да кватэры, дзе жыве рэдактар А.Скурко, але ім ніхто не адамкнуў. Разам з тым гарыць святло ў адным з вокнаў кватэры.

22:21

Як паведаміў Юрась Губарэвіч, выглядае на тое, што з офіса ПЭН-цэнтра, дзе размяшчаецца рэдакцыя «Нашай Нівы», рыхтуюцца вынесці аргтэхніку.

22:36

З ПЭН-цэнтра вынеслі тэхніку.

Са змесцівам рэдакцыйных камп’ютараў на месцы разбірацца не сталі — яны іх проста апісалі і загрузілі ў міліцэйскія машыны (Радыё Рацыя).

Па словах карэспандэнта радыё "Рацыі" Барыса Гарэцкага, лідар Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, які прыехаў пад вокны рэдакцыі, назваў дзеянні праваахоўных органаў незаконнымі. Дзеянні такія, па словах Мілінкевіча, шкодзяць іміджу Беларусі ў свеце.

22:47

У Андрэя Скурко працягваецца ператрус, сувязь з ім адключана, адключаны дамафон. Ператрус доўжыцца ўжо больш за дзве гадзіны.

23:45

У Скурко забралі камп’ютар, сышлі ў 23:35.

23:58

З Рэдакцыі «Нашай Нівы» і ПЭН-Цэнтра забралі 12 сістэмных блокаў камп'ютараў, 3 флэшкі, усе кампакт-дыскі. Журналістаў Панкаўца і Расінскага, якія былі там у момант налёту, не чапалі. Ператрус праводзілі два супрацоўнікі КДБ і два следчыя. Паводзілі сябе досыць карэктна.

Да самага канца ператрусу пад дзвярыма Рэдакцыі і ПЭНа адстаялі Аляксандр Мілінкевіч, Лявон Баршчэўскі і Аляксей Янукевіч. Рэдакцыя ўдзячная ім за гэтую маральную падтрымку.

Мяркуючы па тым, што канфіскоўваліся толькі носьбіты інфармацыі, гэбістаў цікавілі перадусім фота- і відэаматэрыялы з 19 снежня. Як вынікала з ордэраў на вобшук, ператрусы звязаныя з дзвюма крымінальнымі справах — аб масавых беспарадках і аб знявазе дзяржаўнай сімволікі (маецца на ўвазе, імаверна, эпізод з заменай чырвона-зялёнага сцяга на будынку КДБ на бел-чырвона-белы).

Нагадаем, што «Наша Ніва» яшчэ 20 снежня апублікавала фота- і відэаматэрыялы, а таксама аўдыёзапісы, якія раскрывалі механізм правакацыі падчас так званага «штурму» Дома ўрада. Магчыма, гэта і сталася адной з прычын ператрусу.

Каментары113

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?20

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?20

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць