Літаратура99

Васілю Сёмуху – 75

Знаны перакладчык адзначыў юбілей 18 студзеня.

Знаны перакладчык адзначае юбілей сёння.

Васіль Сёмуха нарадзіўся на хутары Ясенец у Пружанскім раёне. У шасцігадовым узросце страціў бацькоў: нацысты расстралялі іх за сувязь з партызанамі. Але сямейная трагедыя не стала для яго бар'ерам у знаёмстве з нямецкай культурай. Ён скончыў рамана-германскае аддзяленне філфака Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у выдавецтве, выкладчыкам нямецкай мовы, літсупрацоўнікам.

Перакладае з украінскай, латышскай, польскай, лацінскай і іншых моў. Але з’яўляецца галоўным перакладчыкам мастацкай літаратуры з нямецкай.

Дзякуючы яму па беларуску з’явіліся «Фаўст» Гётэ, «Так сказаў Заратустра» Ніцшэ, «Мефіста» Клаўса Мана, «Кніга гадзін» Рыльке, «Марыя Сцюарт» Шылера, Біблія…

У 1967 перакладчык звярнуўся да міністра замежных спраў БССР з незвычайнай просьбай. Ён прапанаваў запрасіць ва ўрада ФРГ кампенсацыю за страчаную ім маёмасць. А на атрыманыя грошы выдаць свой пераклад «Фаўста». У выніку Васіля Сёмуху выключылі з Саюза пісьменнікаў.

Яшчэ ў 1995 годзе ён апублікаваў свой пераклад «Парфумы» Патрыка Зюскінда, фільм па якой у ХХІ стагоддзі стаў надзвыай папулярным.

Кавалер ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй», латвійскага «Ордэна трох крыжоў». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць