Здароўе

У Баранавічах пачалася эпідэмія грыпу

Гарадскія школы і гімназіі зачыняюцца на каранцін.

З-за высокай захворвальнасці вучняў на грып ды іншыя ВРВІ з аўторка, 8 лютага, навучальны працэс прыпыняецца адразу ў шасці баранавіцкіх установах адукацыі. У сераду спыняць працу яшчэ 2 школы.

Пра гэта Intex-press паведаміла лекар-эпідэміёлаг Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Афонік.

Паводле слоў спецыяліста, з 8 лютага зачыняюцца тыя школы, дзе колькасць адсутных з прычыны захворвання на грып і іншыя ВРВІ вучняў дасягнула крытычнай адзнакі — 30% і вышэй. Гэта СШ № 10, 13, 16, 19, 20, а таксама гімназія № 3. У сераду зачыняцца школы №7 і №9.

Нагадаем, на мінулым тыдні па тых жа прычынах былі зачыненыя СШ № 17 і гімназія № 1, якія ўжо ў канцы гэтага тыдня зноў адчыняць свае дзверы для вучняў.

Як паведаміла Тацяна Афонік, у Баранавіцкім рэгіёне ўжо другі тыдзень адзначаецца ўстойлівае нарастанне эпідэмічнага працэсу. Разліковы эпідэмічны ўзровень захворвання насельніцтва вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў рэгіёне сёння перавышаны больш чым на 50%.

За мінулы тыдзень у параўнанні з папярэднім вырасла і ўдзельная вага грыпу ў агульнай структуры ВРВІ — з 19% да 42%.

«Фактычна мы расцэньваем такую сітуацыю, як пачатак эпідэміі», — падагульніла Таццяна Афонік.

Каментары

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць