Грамадства

Адвакат Някляева: будзе працягнуты тэрмін следства

Адвакаты фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Менску чакаюць рашэньня сьледчых у сувязі з заканчэньнем 19 лютага двухмесячнага тэрміну папярэдняга расьсьледаваньня.

Пасьля гэтага прымаецца рашэньне ці аб прадаўжэньні тэрміну сьледзтва, альбо аб завяршэньні папярэдняга расьсьледаваньня.

Адвакат экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Тамара

Сідарэнка сказала «Інтэрфаксу», што «паводле закона, пасьля двухмесячнага тэрміну сьледзтва павінна прымацца рашэньне не толькі пра тэрміны расьсьледаваньня, але і аб меры стрыманьня. Сьледчы вырашае — альбо падоўжыць тэрмін сьледзтва і пакінуць ранейшую меру стрыманьня, альбо накіраваць справу ў суд».

Паводле Сідарэнкі, яе падабароннаму і іншым абвінавачаным у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках «будзе працягнуты тэрмін сьледзтва».

«Мы ж яшчэ не пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы. А гэта азначае, што папярэдняе сьледзтва не заканчваецца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць