Улада1010

Мілінкевіч па выніках сустрэчы з Фюле: ЕС прыпыняе супрацу з урадам да вызвалення вязняў

Акцэнт у супрацы з нашай краінай будзе рабіцца на супрацоўніцтва з грамадствам, перш за ўсё з дэмакратычнай часткай грамадства.

Міністры замежных спраў краін «Вышаградскай групы» — Вугоршчыны, Польшчы, Славаччыны і Чэхіі — а таксама Нямеччыны зрабілі напярэдадні ў Браціславе заяву па Беларусі. Яны заклікалі Аляксандра Лукашэнку вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць пераслед апазіцыі. У адваротным выпадку Менску пагражаюць далейшыя санкцыі. Ад Беларусі ў Браціслаўскіх сустрэчах браў удзел лідар Руху за свабоду Аляксандр Мілінкевіч. Ён меў сустрэчу з еўракамісарам па пытаннях краін-суседзяў Штэфанам Фюле. Вось што расказаў Мілінкевіч па выніках сустрэчы:

— Супрацоўніцтва з урадам прыпыняецца да вызвалення вязняў, і акцэнт у супрацы з нашай краінай будзе рабіцца на супрацоўніцтва з грамадствам, перш за ўсё з дэмакратычнай часткай грамадства, з няўрадавымі арганізацыямі, і на падтрымцы вольных СМІ. Пра гэта мы гаварылі з еўракамісарам. Такім чынам, супрацоўніцтва з урадам прыпыняецца і пераносіцца на недзяржаўны сектар. Але гэтыя праекты нялёгка рэалізаваць, бо краіна самаізалюецца.

Мы гаварылі таксама пра тое, што беларускаму народу дорага каштуе захаванне той сістэмы ўлады, якую пабудаваў Лукашэнка. Беларускі народ цярпіць і трэба зрабіць усё, каб ён гэтага не адчуваў. Прапаганда, безумоўна, будзе выкарыстоўваць тое, што ў нас адбылося на выбарах, і сённяшнія суды над палітвязнямі — будуць казаць, што на Захадзе ворагі, а ўнутры краіны іх агенты. Таму мы павінны гэта ўсё разбіваць, бо гэта поўная хлусня, і беларусы павінны ведаць, што ізалюецца не беларускі народ, але ўлада, якая паводзіць сябе неадпаведна нормам жыцця ў Еўропе.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць