Лёлік Ушкін. Левым вокам

Ліст Зімоўскаму

Даведаўшыся аб тым, што БеТэ Вы запускаеце сырыял «Была краіна», цьвікам якога будуць споведзі людзей, якія сталі ахвярамі калапсу СССР, адразу узгадаў даўні базар з Казуліным,

Даведаўшыся аб тым, што БеТэ Вы запускаеце сырыял «Была краіна», цьвікам якога будуць споведзі людзей, якія сталі ахвярамі калапсу СССР, адразу узгадаў даўні базар з Казуліным,

Казулін крыўдзіўся за Лукашэнка за тое, што той парушыў прынцыпы фармаваньня савецкай эліты, пераскакнуўшы, дзякуючы гарбачоўскай перабудове, праз некалькі левелаў.

Па яго словах - калі б Савок не ляснуўся, Лукашэнка на канец 90-ых у лепшым разкладзе праціраў штаны у нейкім адзеле магілёўскага аблкамітэта КПСС.

Версія аб тым, што сучасныя мандарыны РБ усімі забавязаны краху СССР мае рацыю і сапраўды вельмі папулярная сярод піпла.

Таму мяркую, што Вы, сп. Зімоўскі проста павінны ўзяць інтэрвью ў сучасных кіраўнікоў РБ каб давесьці - як шмат яны згубілі у наследак калапсу «саюзу нерушымага».

Іхнія споведзі былі проста жывым вердыктам магільшчыкам Саўку:

— Добры дзень мяне завуць А. Я шчыра, гатовы разарваць на шматкі кіллераў Саюзу, таму, што яны пазбавілі мяне магчымасьці стаць шклоўскім Аніськіным. Я ўжо амаль разкрыў справу стагодзьдзя – хто па-садысцку нагамі зьбіў вартаўніка фермы калгасу «Гарадзец». Гэтая справа прынесла мяне статут лепшага мента райёну, і пра мяне напісалі б у «На стражы октября», мною ганарыліся бацькі. А кем я стаў у выніку гарбастройкі - старышыня парламенту, легітымнасьць якога вызнае хіба што савет зімбамбійскага племені гегенотаў. Якая ганьба !».

— «Добры дзень мяне завуць Х. На момант пачатку перабудовы я служыў у Беларускай вайсковай акрузе. Якія цудоўныя перспектывы адкрываліся перада мною: Афганістан, акопнае братэрства, героіка... І раптам - капец марам. Замест карьеры афіцэра СА – кіраўнік адзелу адмінстрацыі па пытаньнях ідыялёгіі. Я бачу нават ваш аператар, рагоча калі я сказаў «ідыялёгіі». Якая ў нас ідыялёгія? Пазаўчора мы з расейцамі, учора з лацінасамі, а заўтра з хахламі.

Прабачце я не магу больш казаць: я занадта абураны, я зараз жа еду на раён Захад, дзе жыве Шушкевіч, і забью гэту г...ду . Яна зламала мяне лёс.

Вось якім павінны быць серыял «Была краіна»! Тады ўсе пераканаюцца, што каюк Саюзу быў сапраўднай трагедыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА2

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць20

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА2

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць