Меркаванні77

Беларускі суддзя як вынік «эвалюцыі»

Суддзі, якому давяраюць весці гучны палітычны працэс, ёсць што губляць. Піша Людміла Мірзаянава, маці палітвязня.

Суддзя, якому давяраюць весці гучны палітычны працэс, ужо атрымаў працу, пасаду, статус, заробак. Яму ўжо ёсць што губляць. Піша Людміла Мірзаянава, маці палітвязня Фёдара Мірзаянава.

Адметную асаблівасць палітычных судоў па справе 19 сьнежня адзначыў А. Лябедзька. Суддзі на гэтых гучных працэсах -- «выключна жанчыны». Такім чынам, мужчыны-суддзі, выяўляючы сацыяльную хітрасць, рукамі жанчын робяць вертыкальную кар'еру.

Прымаючы пад увагу меркаванне лідэра АГП, хачу ўсё ж заўважыць, што справа тут не толькі ў сацыяльнай хітрасці беларускага мужчыны-суддзі.

Назіранні за судовымі працэсамі па справе "дзекабрыстаў", гутаркі з палітыкамі, якія прайшлі праз «малох» беларускага правасуддзя, дазваляюць зрабіць сумную выснову: "Ёсць такі від -- беларускі суддзя як вынік «эвалюцыі»! І гэта незалежна ад полавай прыналежнасці! На працягу сямнаццацігадовага праўлення цяперашняй улады

ў многіх работнікаў судовай сістэмы сфармаваліся змены, што забяспечылі ім паспяховую адаптацыю ў існуючых умовах, калі галоўным выступае не закон, а спушчанае зверху прадпісанне. Ёсць чым ганарыцца галоўным селекцыянерам, якія вучаць працаваць з паперамі, вучаць працаваць па званку, але не вучаць працаваць з людзьмі, працаваць толькі па законе!

Вядома, вопыт адаптацыі да беларускай сістэмы правасуддзя не перадаецца проста ў спадчыну ад мамы-суддзі да дачкі-суддзі або ад старэйшай калегі па прафесіі да спецыяліста-пачаткоўца (як вядома, досвед на пенсію не сыходзіць!). Асабіста-прафесійныя змены адбываюцца паступова, і выкліканыя яны дзеяннем асаблівых умоў, у якіх даводзіцца выконваць свае прафесійныя абавязкі беларускаму суддзю.

Беларускі суддзя, якому давяраюць весці гучны палітычны працэс, безумоўна, да гэтага моманту ўжо паспяхова прайшоў адбор на выжыванне ў беларускіх рэаліях, ён ужо прыстасаваўся да іх, ён ужо атрымаў працу, пасаду, статус, заробак. Як прызнаўся знаёмы суддзя, яму ўжо ёсць што губляць ў падобнай сітуацыі, пры гэтым гаворка ён вёў не пра страту гонару, аб чым казаў у сваім бліскучым інтэрв'ю Ю. Хашчавацкі. Зразумела, чаму, атрымаўшы заданне зверху, ён ўключаецца ў барацьбу за сваё далейшае існаванне ў гэтай сістэме, рэалізуючы прынцып «адміністрацыйны рэсурс перамагае тых, хто не ва ўладзе».

Паводле Дарвіна, змены ў ходзе эвалюцыі могуць набываць дзве формы: вызначаную і няпэўную. Паводзіны жанчын-суддзяў на працэсах па 19 снежня хутчэй дэманструе пэўнасць змен. Усе яны, як адна, прытрымліваюцца адной схеме, дэманструюць аднолькавыя ўзоры паводзін, выносяць аднолькавыя абвінаваўчыя прысуды. Выходзіць, эвалюцыйная дактрына служыць несправядлівасці. А як хацелася б, каб суд над Статкевічам, Усам і моладдзю абвергнуў гэтую выснову! І ўсе мы раптам пераканаліся, што адны і тыя ж умовы аўтарытарнага кіравання па-рознаму ўплываюць на прадстаўнікоў адной і той самай прафесіі.

Прызнаюся, спроба зразумець і абгрунтаваць паводзіны беларускіх суддзяў-жанчын на палітычных працэсах у рэчышчы эвалюцыйнай тэорыі трохі грубая мадэль. Не будзем скідаць з рахунку іх асабістыя адметнасці, іх патрэбы, каштоўнасці, узровень патрабаванняў, а таксама перажываныя імі страхі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне26

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?36

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну25

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц11

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху4

У Мінску на скрыжаванні Брэсцкай і Кіжаватава машына збіла двух дзяцей ВІДЭА5

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне26

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць