Меркаванні6060

Кракадзілавы сьлёзы

Сустракаючыся з рэктарамі, Аляксандар Лукашэнка між словам заявіў: ненармальная сытуацыя, калі ў асобных гімназіях практыкуюць адзін урок беларускай мовы ў тыдзень і шэсьць урокаў ангельскай. «Ангельскую мову трэба ведаць, але трэба ведаць і сваю родную мову», – дадаў ён. Камэнтуе Барыс Тумар.

Сустракаючыся з рэктарамі, Аляксандар Лукашэнка між словам заявіў: ненармальная сытуацыя, калі ў асобных гімназіях практыкуюць адзін урок беларускай мовы ў тыдзень і шэсьць урокаў ангельскай. «Ангельскую мову трэба ведаць, але трэба ведаць і сваю родную мову», – дадаў ён.

Ён забыўся сказаць, што «адзін урок беларускай мовы» – вынік мэтаскіраванай палітыкі, якая праводзілася дванаццаць гадоў. Былі адмененыя адно за адным усе правы мовы. Найлепшым беларускамоўным музыкам забаронена выступаць, імёны найлепшых беларускамоўных пісьменьнікаў забаронена ўзгадваць на ТВ. «Сэнатар» называе ўблюдкамі школьнікаў, якія наважыліся ўзьняць голас у абарону выкладаньня гісторыі Беларусі па-беларуску, і застаецца пры гэтым давераным сябром прэзыдэнта. Забараніўшы незалежнае радыё і ТВ на беларускай мове, ідэолягі стаяць зь пятлёю каля апошніх газэтаў і часопісаў. У лукашэнкаўскай Беларусі зачынена болей беларускамоўных СМІ, чым за ўсю папярэднюю гісторыю краіны, з царскімі і санацыйнымі часамі ўключна! Пра такую «драбязу», як спыненьне дубляжу мультфільмаў на мове, у гэтым пераліку і ўспамінаць сорамна. Мультыкі перакладае толькі клятая-пераклятая «апазыцыя». І пасьля гэтага шукаць вінаватых у тым, што дзеці не разумеюць маўленьня і чытаць па-беларуску ня ўмеюць?..

Беларуская мова тады стане роўнаю між роўных, калі на ёй стануць гаварыць прэзыдэнт і міністры. Пакуль жа беларускамоўных забаронена прымаць на дзяржаўную службу, пакуль у краіне падтрымоўваецца культурны апартэід, такія заявы выклікаюць толькі крывую ўсьмешку.

Каментары60

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць