Свет44

Кыргызстан настойвае на экстрадыцыі Бакіева

Парламент Кыргызстана запатрабаваў ад Генеральнай пракуратуры, Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі і МУС прыняць меры для затрымання былога прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго набліжаных.

У адпаведнай пастанове парламента сілавым ведамствам даручана «прыняць вычарпальныя меры па вышуку, затрыманні і экстрадыцыі ў рэспубліку былога прэзідэнта Курманбека Бакіева, а таксама яго сыноў — Бакіевых Марата і Максіма, былога прэм’ер-міністра Даніяра Усенава, былога кіраўніка сакратарыята прэзідэнта Аксаны Маляванай, былога кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Жароева, былога старшыні Службы дзяржаўнай аховы Жаныша Бакіева, былога старшыні Дзяржаўнай службы нацыянальнай бяспекі Мурата Суталінава».

Курманбек Бакіеў, звергнуты з пасады прэзідэнта Кыргызстана ў выніку народных хваляванняў 19 красавіка 2010 года, прыбыў у Беларусь з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён дагэтуль знаходзіцца ў Беларусі.

У сябе на радзіме Курманбек Бакіеў абвінавачваецца ў службовых злачынствах і саўдзеле ў масавых забойствах. Улады Кыргызстана двойчы звярталіся ў Генеральную пракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева і двойчы ім адмаўлялі. У Мінску заявілі, што не знаходзяць прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы.

У Мінску Бакіеў правёў некалькі прэс-канферэнцый, падчас якіх заявіў пра сваю невінаватасць, выказаў удзячнасць Лукашэнку за дапамогу і падкрэсліў, што пакуль не мае намеру вяртацца ў Кыргызстан.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць