Эканоміка33

Што такое «Спорт-пары» і чым яно валодае

Закрытае акцыянернае таварыства «Спорт-пары» зарэгістравана 6 верасня 2007 года.

Закрытае акцыянернае таварыства «Спорт-пары» зарэгістравана 6 верасня 2007 года і з’яўляецца першым аператарам электронных інтэрактыўных гульняў на тэрыторыі Беларусі.

Сузаснавальнікамі «Спорт-пары» былі беларуска-англійскае прадпрыемства «Дзелавая сетка», Прэзідэнцкі спартовы клуб (узначальвае сярэдні сын Лукашэнкі — Дзмітрый), а таксама ПУП «СЕН-КО».

На сёння першыя двое застаюцца акцыянерамі таварыства. Таксама да іх далучаецца ПУП «БТ Тэлекамунікацыі».

Да «Спорт-пары» належаць наступныя латарэі: «Спортлато 5 з 36», «КЕНА», «Спорт-прагноз». Сімвалам таварыства з’яўляецца сава.

Таксама ў Беларусі існуюць латарэйныя кампаніі «Беларускія латарэі» (праводзіць перадачу «Ваша лато») і «Нацыянальныя спартыўныя латарэі» («Суперлато»).

Іронія лёсу, што ў той момант, калі міністры замежных справаў краін Еўрасаюза прымалі эканамічныя санкцыі па Беларусі, у найгалоўным на партале tut.by знаходзіўся матэрыял «Прызнанне на міжнародным узроўні».

У артыкуле паведамлялася, што 8 чэрвеня ў Хельсінкі на Генеральнай асамблеі Еўрапейскай латарэйнай асацыяцыі «Спорт-пары» было прынятае ў якасці сябра ў гэтую арганізацыю, якая аб’ядноўвае 70 нацыянальных латарэй еўрапейскіх краін.

«Дадзены факт выразна сведчыць пра міжнароднае прызнанне „Спорт-пары“, празрыстасці гульнявых тэхналогій, давер да палітыкі, што праводзіць кампанія», — пішацца ў матэрыяле.

Паведамляецца, што «Спорт-пары» з’яўляецца кандыдатам на ўступленне ў Міжнародную латарэйную асацыяцыю. 20 чэрвеня супраць таварыства ўведзеныя санкцыі Еўрасаюза. Гэта значыць, што міжнародныя рахункі кампаніі будуць блакаваныя.

З выхадам на міжнародны ўзровень «Спорт-пары» давядзецца пачакаць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў5

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне12

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага6

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў5

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць